Гэлена Везэндаль не ведае, што з ёй. Яна прыходзіць у прытомнасць у бальніцы з праваламі ў памяці, страціўшы здольнасць размаўляць і кантраляваць сваё цела. Па дарозе назад да жыцця яна сутыкаецца з чужою жанчынаю, якою была некалі яна сама, са шлюбам на мяжы разрыву і дзецьмі, якія былі гатовыя ісці сваім шляхам, але цяпер, заблытаўшыся, спыніліся. Гэты ні да чаго не падобны раман захоплівае дзякуючы сваёй унутранай дынаміцы і асабліва дзякуючы пераканаўчаму аповеду пра тое, як чалавек наноў ву...