
Ваша оценкаЦитаты
xbohx15 апреля 2012 г.Чалавецтва складаецца з ацалелых, людзі – гэта тыя, каго не забіла кантрацэпцыя.
136
xbohx15 апреля 2012 г.Пакуты вядуць да прасьвятленьня. Усе пакуты вядуць толькі да прасьвятленьня. Да сьвятла.
122
xbohx14 апреля 2012 г.Сьвет, наладжаны пад тых, хто выспаўся, прымушае жыць па ягоных правілах. Прымушае ставіцца да сну з павагай, жадаць яго, лічыцца зь ім, слухацца ягоных вестуноў, баяцца, што сон ня прыйдзе. Адно з самых вычварных катаваньняў – калі чалавеку не даюць спаць. У некаторых мовах «сон» і «сьмерць» абазначаюцца адным словам.
124
xbohx14 апреля 2012 г.Алькагалізм – гэта слабасьць: быць алькаголікам значыць застацца ў адной, выпадкова знойдзенай рэальнасьці, страціць здольнасьць вяртацца ў іншыя. Племя алькаголікаў – заведамыя аўтсайдэры, якія ўсе свае рашэньні прымаюць у адным тым самым стане і таму прайграюць. Алькагалізм – гэта пагібель: ён расьце ў табе, як нявінная кветачка, а вырасшы, пачынае есьці цябе жыўцом.
130
xbohx14 апреля 2012 г.Напрыклад, паводзіны накачанага алькаголем ці наркотыкамі ворага цяжка прадказаць, калі ты глядзіш на яго цьвярозымі вачыма – вораг будзе кіравацца іншай лёгікай, ён апанаваны іншымі дэманамі і таму непераможны.
125
xbohx14 апреля 2012 г.«Калі хочаце пабудаваць сацыялізм, вазьміце краіну, якую не шкада», сказаў неяк жалезны канцлер, – так і
наш герой абачліва абраў нас дзеля сваіх экспэрымэнтаў, нас, ня вартых шкадаваньня, бо каму ёсьць справа да вялых і тоўстых?..122
biranka5 августа 2015 г."Укінутыя сюды, мы апынаемся ў асбтавінах, якія не выбіралі, са знешнасьцю, ад якой хацелі б адмовіцца, са здольнасьцямі і прыхільнасьцямі, якія не можам патлумачыць".
018
biranka5 августа 2015 г.Цяжарнасьць стаіць на першым месцы ў маім прыватным рэйтынгу цудаў, на шмат пуктаў апераджаючы "вай-фай", набокаўскую прозу і гарачыя булачкі.
019
biranka5 августа 2015 г.Чым даўжэй жывеш, тым менш маеш сяброў і тым больш цікавыя людзі цябе атачаюць.
018