Рыгор Кобец (1900 – 1990) – таленавіты беларускі драматург, першы прафесійны кінасцэнарыст Беларусі, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра і кіно. У 1935 г. атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі за вялікі ўнёсак у станаўленне і развіццё беларускай кінематаграфіі. Удзельнічаў у Першай сусветнай і Грамадзянскай войнах, прайшоў праз пекла ГУЛАГа.