
Ваша оценкаЦитаты
Аноним3 марта 2015 г.Там, дзе вайна, там няма герояў і антыгерояў, ёсць толькі пакутнікі і ахвяры.
8210
Аноним3 марта 2015 г.Масавы гераізм — з’ява больш небяспечная, чым адсутнасць гераізму ўвогуле. Кожная праява масавага гераізму павінна разглядацца як сімптом смяротнай хваробы, за якой страта народам важнейшага з інстынктаў — інстынкту самазахавання.
8275
Аноним20 декабря 2014 г.Расейскай ментальнасці ўласціва надаваць статус выключнасці ўсяму, што дзеецца ў Расеі.
8150
Аноним15 февраля 2021 г.Пазняк казаў праўдy так, быццам хлyсіў, а ягоны апанент Лyкашэнка, які пра рыторыкy нічога не ведаў, хлyсіў так, быццам казаў праўдy.
6111
Аноним4 марта 2016 г.Сёння ў Беларусі расейская мова — гэта тэрыторыя ўлады, а беларуская — тэрыторыя свабоды.
6121
Аноним4 марта 2016 г.Бо няма ў прыродзе ніякай абстрактнай свабоды, нейкай адной свабоды для ўсіх. Кожная свабода — гэта свабода для некага. Свабода, як зубная шчотка, рэч надзвычай канкрэтная і ў кожнага свая. Крот у нары не менш свабодны за ластаўку ў небе. Проста ў іх розныя тыпы і далягляды свабоды. І калі крата ўхапіць за карак і шпурлянуць у неба, то ён, пэўна, будзе мець рацыю, калі палічыць гэта за гвалт, а не за дараваную яму свабоду трохі палётаць.
6140
Аноним15 февраля 2021 г.Kардынальная розніца паміж Пазняком і Лyкашэнкам палягала на тым, што Пазняк абяцаў беларyсам тое, чаго яны ніколі яшчэ не мелі, а Лyкашэнка хваліўся вярнyць тое, што яны ўжо мелі і што ў насталым бязладдзі выдавала на сапраўднае шчасце.
5105
Аноним15 февраля 2021 г.Бо Нацыя, як “yяўная сyпольнасць”, набывае сваю рэальнасць толькі ў міфах і адно праз міфы. калі заўгодна, Нацыя – гэта нішто іншае, як міф пра Нацыю.
5119
Аноним16 февраля 2021 г.Палітык (прынамсі, маштабны) не столькі чалавек, колькі звер. У тым сэнсе, што ў яго, як y звера, мyсяць быць гіпертрафавана выяўленыя (адносна чалавека) інтyіцыя ды розныя інстынкты (найперш інстынкт yлады). Уласна чалавечыя якасці (сyмленне, адyкацыя, інтэлект) толькі замінаюць палітыкy. Вось чамy сярод знаных палітыкаў мы амаль не знойдзем выбітных навyкоўцаў, слынных філосафаў, вялікіх маралістаў…
4126