Этгар Керэт нарадзіўся ў 1967 г. у Тэль-Авіве. Ягоны бацька паходзіць з Баранавічаў. Аўтар культавых зборнікаў "Мая туга па Кісынджэры" (1994) і "Аз’Есьмь" (2002), гэтых "Дзяніскіных апавяданьняў" часу разьвітога постмадэрнізму. Кнігі Керэта перакладаліся на дзясяткі моваў. Гэтая кніга — складанка выбраных твораў пісьменьніка.