
Ваша оценкаРейтинг LiveLib
- 510%
- 450%
- 340%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Rocamadour6 мая 2013Читать далееНазва кнігі Яраслава Рудзіша адразу звярнула на сябе маю ўвагу: не магу прайсці міма ўсяго, што мае хоць нейкае дачыненне да Германіі - ад нямецкіх шакаладу і піва да твораў Гёте і Бёля. І тут прадчувала незабыўныя гадзіны задавальнення ад знаёмства з атмасферай чароўнага Берліну. Але выйшла ўсё не зусім так.
Імклівае жыццё нямецкай сталіцы адлюстроўваецца праз персанажы, галоўныя і эпізадычныя, гісторыі, якія яны апавядаюць. Апавядаюць мітусліва, з'яўляюцца ў сюжэце выпадкова і гэтак жа выпадкова знікаюць. Усё гэта выглядае досыць арганічна - хаос у жыцці персанажаў, думкі, заблытаныя, як лініі берлінскай падземкі, дынамічнасць аповеду адпавядаюць атмасферы мегаполісу, жыхары якога блукаюць па жыцці, як пасажыры метро ад станцыі да станцыі. Але чамусьці ўспрымаць тэкст было цяжка, часта ўвогуле выключалася, думала аб чымсьці сваім, потым зноў уключалася і, як мне здавалася, нічога ад гэтага не губляла. Максімум чарговы эпізод з над- ці падберлінскага жыцця. Усё гэта надта нагадвае канспект, аўтар якога, відаць, не заўсёды паспяваў занатоўваць за лектарам, таму што той імчаў наперад як электрычка ў метро. Адсюль белыя плямы, павярхоўнасць і недагаворанасць, якія перашкодзілі мне прыкіпець да лесаў герояў, суперажываць ім.
Аднак берлінскага ў кнізе сапраўды шмат, яна ўся скрозь пранізана берлінскім. Дух нямецкай сталіцы, якая зусім яшчэ нядаўна існавала ў распалавіненым стане, што, безумоўна, прадвызначыла яе асаблівасць, сутнасць, сучаснасць і будучыню (і на гэта часта ўказваюць героі Рудзіша), я змагла адчуць, за што дзякую аўтару.
Горад, які ўжо быў і пакутуе ад гэтага, горад, разарваны на ўсе бакі сьвету, горад, які зноў хоча быць адным вялікім горадам. Горад, які ёсьць адным цэлым толькі ўнізе, горад, які стаіць на пагорках з руінаў, горад, які хоча знайсьці мінуўшчыну з каменя і адбудаваць будучыню са шкла, але гэта няпроста, як няпроста перасадзіць чалавечае сэрца.Такім паўстае Берлін у рамане Яраслава Рудзіша.
А яшчэ для мяне кнігу выратавала тое, што суправаджаць яе неблагія фотаілюстрацыі, якія надаюць аповеду рэалістычнасці, даставернасці, дазваляюць больш поўна адчуць атмасферу горада, а таксама Belarussischer Appendix, дзе беларускія публіцыст, паэт, рэжысер дзеляцца з чытачом сваім Берлінам.
2 понравилось
122
Цитаты
Еще не добавлена ни одна цитата из книги. Ваша может стать первой.





























