Няма нічога больш дзіўнага, далікатнага, чым стасункі людзей, якія знаёмыя толькі позіркамі, – якія штодня, нават штогадзіны, сустракаюцца, назіраючы адзін за адным і пры гэтым, не вітаючыся і не прамаўляючы аніводнага слова, робяць выгляд абыякавай адчужанасці, бо гэтага патрабуюць маральныя правілы ці ўласныя "замарокі".