
Ваша оценкаЦитаты
ArhCastiel28 марта 2018 г.Читать далееУлады рабілі з чалавекам, што хацелі. Працаўніка яны прыдушвалі працай і рабілі рабом праз яе. Інтэлігента яны разбэшчвалі ідыёцкімі кнігамі, атрутай навязанага гультайства, лянотай і зноў-такі ператваралі ў раба.
А справа ў тым, што кожны чалавек больш за ўсё, нават не адчуваючы гэтага, прагне справы, дзейнасці, віруючага функцыяніравання сярод падобных сабе.
Капаць, біцца, пісаць шчырыя кнігі, перакідваць масты, бубнець пад нос нованароджаныя вершы, секчы дровы, вучыць дзяцей, змагацца за справядлівасць, біць студні і тунелі, дзьмуць шкло, лічыць і лекаваць, — іначай не варта і жыць.28,1K
Irina_Tripuzova5 января 2017 г.Як б гэта лёгка было жыць на зямлі, каб за кожнае паскудства паскуднік чакаў немінучай кары.
22,3K
Irina_Tripuzova5 января 2017 г.Кожны чалавек больш за ўсё, нават не адчуваючы гэтага, прагне справы, дзейнасці, віруючага фуекцыяніравання сярод падобных сабе.
22,3K
Irina_Tripuzova5 января 2017 г.Свет не стаіць на месцы... Ёсць у ім і стаячая вада і плынь. Першая гніе і робіцца балотам, другая — з крыніцы робіцца ручаінай, ракою, морам, аблокамі.
22,3K
Irina_Tripuzova31 декабря 2016 г.Чалавек той, хто змагаецца за роўнае права на шчасце для ўсіх людзей.
21K
Irina_Tripuzova24 декабря 2016 г.Воўк заўсёды кідаецца ад загоншчыкаў туды, дзе, як яму здаецца, нікога няма і дзе яго чакае паляўнічы.
21,2K
