
Ваша оценкаЦитаты
Osman_Pasha18 июля 2021 г.Вёў паседжаньні старшыня Вярхоўнага Савету Iван Шамякін, які ня мог падрамаць за сталом прэзыдыуму, хаця было бачна, як тое яму хацелася. Каманды ў залю ён падаваў з паперкі, якую яму прыносіла з-за кулісаў сакратарка Чагіна. Аднойчы, кіруючы галасаваньнем, не адрываючыся ад паперкі, прачытаў запар: «Хто за, хто супраць, устрымаўшыхся няма — аднагалосна». У залі засьмяяліся, бо ніхто яшчэ не пасьпеў падняць рукі. Але затым дакладна гэтак жа паднялі.
3123
Osman_Pasha18 июля 2021 г.Непадалёк захавалася арка, колішнія гарадзкія вароты, медная табліца на якіх распавядала, што адсюль у 1791 годзе пачалася Вялікая Французская рэвалюцыя, пасьля таго як улады забаранілі прывозіць у Парыж віно. (А мы прывыклі думаць, што тая рэвалюцыя мела іншую прычыну. Як усё ж важна дапяцца да першакрыніцаў!)
3115
Osman_Pasha17 июля 2021 г.Читать далееРаніцай за сьнеданьнем мы доўга вырашалі задачу: як пранесьці на зьезд бутэльку. Бураўкін спрабаваў засунуць яе ў кішэню - выглядала падазрона, нібы там бомба. У маёй нутраной кішэні - яшчэ горш. Спрабавалі пакласьці ў імпазантную Гілевічаву папку, зь якою той нiдзе не расставаўся, - таксама нядобра. Маглi адабраць ды яшчэ што прышыць. Правяралі ж нас не адзін раз, у кожных дзьвярах, дзе гэбісты звычайна дзяжурылі парамі: пакуль адзін правяраў дакумэнты, зьвяраючы фота з арыгіналам, другі рабіў «візуальны вобыск», пільна азіраючы кішані і рукі. Выйсьце знайшлі самае простае - выпіць у гасьцініцы, а закусваць бегчы ў Крэмль.
3124
Osman_Pasha17 июля 2021 г.Нас заклікалі пісаць праўду, але далёка ня кожная праўда дазвалялася ў літаратуры, хіба тая, якая служыла ўладзе.
3108
Osman_Pasha16 июля 2021 г.Паездка тая прынесла мне мала радасьці, разбалеўся зуб, давялося яго выдзіраць, заплаціўшы за тое ці ня ўсе мае камандзіровачныя. Прымалі, аднак, добра, праўда, пацікавіўшыся напачатку, што я пішу вершы цi прозу?
3111
Osman_Pasha15 июля 2021 г.Госьць сядзеў моўчкі, падобна, на яго ўжо забыліся, асабліва як высьветлілася, што ён ня п’е. Тое трохі засмуціла беларусаў, але ненадоўга. Да вечару ўсе бутэлькі былі пустыя, а над нёманскімі плёсамі далёка разносіліся «Подмосковные вечера». Найдзен ціха папытаў у мяне: «А што, у вас сваіх песьняў няма?»
3103
Osman_Pasha14 июля 2021 г.Але для нашага чалавека мала клопату было да сусьветнай культуры — яму абы дапяцца да культуры савецкай.
3108
Osman_Pasha13 июля 2021 г.О, гэтыя «койкі» ды іхняя запраўка, зь якой пачынаўся лёс кожнага дня! Iх правяралі дзяжурныя, старшына, камбат, а пасьля і камдыў. I ня дай Бог, калі яшчэ праверыць камандзір палку ці начальнік штабу. Ужо яны абавязкова знойдуць, што дзесь крыва ці няроўна, і ўбачаць у гэтым злачынства супраць дзяржавы.
3104