
"... вот-вот замечено сами-знаете-где"
russischergeist
- 39 918 книг
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Жанр твору пазначаны як раман-эсэ пра Янку Купалу. Дакументальных фрагментаў у кнізе сапраўды няма. Ёсць развагі аўтара аб паэце, спробы асэнсаваць дэталі яго біяграфіі, нават спробы пагутарыць з Янкам Купалам, аўтар упісвае сябе ў свой жа твор і ладзіць сабе дзве сустрэчы з паэтам.
Мастацкая вартасць ёсць толькі ў частках, якія прысвечаны дарэвалюцыйнай творчасці Янкі Купалы. Тут сапраўды адчуваецца, што Алег Лойка захоплены сваім героем, яго жыццём, вершамі і творчым шляхам. Таму і тэкст у гэтых частках выглядае жывым, япкім, энергічным. Такімі ж успрымаюцца і творы таго перыяду, фрагменты якіх прыведзены у кнізе. Купала паказаны як рэвалюцыянер і змагар за нацыянальнае вызваленне Беларусі.
А вось часткі ў якіх распавядаецца пра савецкі перыяд у творчасці Купалы... Здаецца галоўным творам таго часу зрабіўся «Хлопчык і лётчык», ды не толькі таго часу, а ўвогуле болей чым на паўстагоддзя наперад. Нават я ў школе знаёміўся са скарочанай версіяй верша.
Расказваючы пра біяграфію таго часу Алег Лойка пачынае ўхіляцца і пазбягаць апісання пэўных момантаў з жыцця паэта. Пра спробу самагубства нічога не сказана, толькі тое што Купала апынуўся ў бальніцы, а чаму? З чаго?.. Пра допыты таксама нічога няма. А тэма смерці ўвогуле абыйдзена. Магчыма таму гэты твор і выдадзены ў перакладзе на рускую мову ў серыі ЖЗЛ.
У кнізе прыведзены факт, што Максім Горкі пераклаў верш Купалы «А хто там ідзе?» на рускую мову. Палез шукаць, што атрымалася і вельмі здзівіўся. Пераклад «крыўда» на «кривда», здаецца цалкам мяняе змест твору, бо беларуская «крыўда» - гэта руская «обида», а руская «кривда» - гэта «ложь».
Па-беларуску Пераклад













Другие издания


