Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Вершы

Сяргій Жадан

  • Аватар пользователя
    Torvald58 июля 2018 г.

    Жадан пачынаў як паэт, і першыя яго публікацыі былі паэтычныя і першыя кнігі таксама. У прынцыпе, гэта класічны шлях прыходу ў літаратуру ў нашых краінах – Беларусі і Украіне. Але калі Жадан пачаў пісаць раманы, набыў з імі еўрапейскую славу, дык я падумаў, што на гэтым будзе канец Жадану-паэту. Нічога падобнага. Жадан па-ранейшаму пісаў вершы і выдаваў зборнікі паэзіі. Прычым досыць рэгулярна. Ну і, адпаведна, актыўна перакладалі яго ва ўсім свеце, прынамсі ў Еўропе. Але перадусім у суседняй Беларусі, дзе Жадан займеў уласнага перакладчыка ў асобе Андрэяй Хадановіча. Вершы ўкраінскага паэта ў перакладзе на беларускую мову пачалі актыўна з'яўляцца ў беларускай літаратурнай перыёдыцы. У прынцыпе, тыя вершы, што дукаваліся, і склалі аснову гэтага беларускага зборніку Жадана.

    Што можна пра іх сказаць. Перадусім тое, што Жадан вельмі сучасны, то-бок усё, што сёння адбываецца ў ягонай роднай Украіне, як у сталіцы, так і ў правінцыі, а таксама на Данеччыне і роднай Жадану Луганшчыне, вы знойдзеце ў ягоных вершах. Прычым героямі яго з'яўляюцца пераважна простыя людзі, а часам з самага нізу сацыяльнай іерархіі. Я нават не магу прыгадаць, хто ў Беларусі піша такія актуальныя сюжэтна-апавядальныя вершы. Хіба што Віталь Рыжкоў.

    Па-другое, і гэта лагічна вынікае з першага, вершы Жадана нагадваюць эскізы і замалёўкі для ягоных раманаў. У вершах яго героі рэфлексуюць і праяўляюць сябе эмацыйна, на ўзроўні пачуццяў. Праўда, я крыху сумняюся, што яго эксклюзіўныя героі - наркаманы, прастытуткі, бамжа і бандзюгі – чытаюць вершы Жадана. У прынцыпе яго вершы досыць складаныя стылістычна і сінтаксічна, адчуваецца, што вершы піша майстра, з добрай філалагічнай падрыхтоўкай. Нейкі шараговы паэт, або графаман так дакладна не напіша. Мне здаецца, што вершы Жадана можна нават экранізаваць – здымаць такія невялікія паэтычныя відэа-кліпы. Можна нават стварыць такі жанр – Жадан-вершы-кіно.

    Усе свае страхі і жахі праўды жыцця Жадан успрымае па-філасофску і тлумачыць іх паэтычна, бо ніяк ад іх не схаваешся.

    Голас моцнаму – спеў, слабому – малітваслоў.
    Мова знікае, калі на ёй не гаворыцца пра любоў.
    Дні не маюць сэнсу без цемры начной.
    Чорнае сонца, свяці, свяці нада мной.

    11
    326