Рецензия на книгу
The Tomtes' Christmas Porridge
Sven Nordqvist
xbohx25 мая 2018 г.Набліжаліся Каляды. Увесь падворак быў зацярушаны чыстым белым снегам. Вечарэла. З вокнаў кухні ды гасцёўні лілося цёплае святло. Там, у хаце, накрывалі святочны калядны стол. Хутка ўсе збяруцца разам.Пакуль шведы накрываюць на стол у сваіх вялікіх дамах, зусім побач з імі жывуць маленькія і амаль нябачныя чалавечкі, якія таксама рыхтуюцца да свят. Гэта гномы, якія дапамагаюць людзям і таксама чакаюць свае калядныя пачастункі. Але часам людзі забываюць пра сваіх сапраўдных памочнікаў, і тады гномы могуць застацца без галоўнай стравы каляднага стала — без каляднай кашы з маслам. І тады ўжо чакай бяды!
Дзіцячы казачнік Свэн Нурдквіст пакажа нам, як важна шанаваць традыцыі.
Цудоўныя ілюстрацыі! І захапляльны тэкст.
5180