Рецензия на книгу
Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным
Сяргей Шапран
Osman_Pasha15 апреля 2018 г.Кніга складзена з гутарак Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным якія адбыліся з 1999 па 2010 год. Гэтыя размовы можна разглядаць як кнігу мемуараў Барадуліна.
- Памятаеце гэты афарызм: памылкі маладосці добра выпраўляць мемуарамі.
- Гэта праўка мемуарамі часам бывае такая... Многія хочуць прышыць сабе ў мемуарах крылы анёльскія. Але я не стаў бы прыхарошваць сябе: што было, тое было.
Нічога не прыўкрашваючы і не прыхарошваючы Барадулін распавядае пра сваё жыццё, пра дзяцінства, гады ва ўніверсітэце, пра адносіны з мамай, са сваімі сябрамі Караткевічам і Быкавым ды іншымі літаратарамі. Акрамя таго Барадулін распавядае шмат смешных гісторый і анекдотаў, дэманструючы добрае пачуццё гумару. Большасць гэтых гісторый і анекдотаў увайшлі яшчэ ў адну кнігу Сяргея Шапрана Сяргей Шапран Беларускі гістарычны анекдот
6296