Отзывы о книге Сабакі Эўропы

  • Аватар пользователя
    chornae_sonca
    30 марта 2018

    няўцямныя думкі)

    Так маркотна было адразу пасля таго, як перагарнула апошнюю старонку: таму, што ўжо дачытала, таму, што мне было мала, таму, што "Сабакі Эўропы" пакінулі пасля сябе выразнае адчуванне адзіноты і самоты (кожны з герояў кнігі – суцэльная адзінота). След недаказанасці і немагчымасці выказаць усё, брэх пастаяннай трывогі – гэта працінае наскрозь. Спробы ўцекчы ад рэчаіснасці, ад сябе, ад часу, ад абставін і г.д. – і гэта таксама. Гульні з чытачом і персанажамі завабліваюць. Яшчэ раз падумалася, наколькі гэта інтымная і дзіўная справа — чытанне, судакрананне з самадастатковым светам (светам у сабе), створаным іншым чалавека. І салодка, і вусцішна. Пасля першага прачытання (а я разлічваю і на другое хаця б) самымі блізкімі падаліся 1-ая частка (самая стылёва прыгожая для мяне, самая прыцягальная), 4-ая (самая абсурдненькая і вясёлая) і 6-ая (самая адчайная і “адзінокая”).

    Асобным задавальненнем было чытаць на бальбуце, разбірацца з ёю і разумець. Balbuta, tau tajnoje da krisoje, legoje da sutakusoje :)

    Маёй ненажэрнай на творы А.Б. душы толькі і застаецца чакаць яшчэ і яшчэ)

    like13 понравилось
    1,9K

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым