Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка

Рышард Капусцінскі

  • Аватар пользователя
    HershensonTendrils26 марта 2018 г.

    Мяне ніколі не вабілі прыгодніцкія кнігі. Мастацкія прыгоды. І куды менш прыцягвала Афрыка. Таму за гэтую кнігу ўзяўся толькі таму, што напісаў яе адзін з ўлюбёных аўтараў. І ні разу не пашкадаваў.
    У гэтай кнізе Капусцінскі шмат піша пра падзеі, у якіх сам удзельнічаў у розных краінах чорнай Афрыкі. Не пра якія яму расказвалі людзі.
    Я нават скажу, што гэтая кніга для мяне самая захапляльная (прачытаў я сем яго кніг). Бо ў ёй Капусцінскі піша, як некалькі разоў быў на мяжы смерці. А ўласныя перажыванні ён перадае выдатна. І я сам ужо пры чытанні адчуваў, як стаяў побач з аўтарам каля кобры ці трапіў на чоўне ў шторм.

    6
    283