Рецензия на книгу
Бэзавы i чорны. Парыж праз акуляры беларускай лiтаратуры
Альгерд Бахарэвіч
HershensonTendrils19 января 2018 г.Харошая кніга. І яна не зусім пра беларускую літаратуру. Я ўбачыў спробу аўтара напісаць пра сваю жанчыну. Не мастацкую, з прыдуманымі сюжэтамі, героямі. Гэта такая шчырая кніга эсэ пра яго і яе на фоне беларускіх літаратараў. Літаратараў, якія слаба пісалі пра Парыж. А часам і прыдумвалі Парыж, бо ні разу не былі ў гэтым горадзе.
Для мяне гэтая кніга - прыклад таго, як важна кожнаму аўтару выказваць сваё меркаванне. Не быць шэрым, падладжвацца пад белых ці чорных. А гаварыць пра тое, што хвалюе. Канечне, можна не пагаджацца з ацэнкамі Бахарэвіча. Але гэта яго ацэнкі. І яны выказаны ў цікавай кнізе.
Ёсць і мінус у "Бэзавым і чорным". Аўтар напісаў слабыя главы пра сваіх прыяцеляў - Адама Глобуса, Сяргея Шупу, Андрэя Хадановіча. Адчуваецца змушанасць у тэкстах: напэўна, АБ лічыў патрэбным напісаць пра названых пісьменнікаў, але не знаходзіў як. Атрымалася халтурна. Без гэтых прахадных тэкстаў для мяне б кніга была на 5 балаў.0252