Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Зваротная перспектыва

Адам Глобус

  • Аватар пользователя
    xbohx29 ноября 2017 г.

    Кніга "Зваротная перспектыва" дакументальна-мастацкая. Дакументальная, бо ўсе падзеі, апісаныя ў ёй, адбываліся насамрэч, нічога не прыдумана. Мастацкая, бо напісаная мастаком, творцам. Кніга гіперрэалістычная, бо ўсе падзеі ўзноўленыя з фатаграфічнай дакладнасцю. Складаецца з невялікіх нататак, у якіх мы разам з аўтарам праходзім шлях праз яго дзяцінства, школьныя гады, вучобу ў мастацкім вучылішчы, а потым у тэатральна-мастацкім інстытуце. Сам Глобус сказаў, што чытачом гэтай кнігі бачыць маладога чалавека, навучэнца вучэльні. Але я магу дадаць, што не кожнаму навучэнцу гэта будзе цікава. Здаецца, каб лепш зразумець гэтую кнігу, трэба ўвогуле быць даволі абазнаным у творчасці Глобуса, з гэтай кнігі знаёмства пачынаць не варта. Таму чытачом я бачу аматара творчасці Глобуса, ці чалавека, які цікавіцца яго асобай.
    Увогуле, у кнізе больш ад мастацтва, чым ад літаратуры. Ён шмат разважае пра мастацтва, пра мастакоў, пра тое, якім бачыць ідэальнага творцу, чым сапраўдны мастак адрозніваецца ад рамесніка.
    Шмат у кнізе імён сапраўдных людзей, Глобус вядомы тым, што заўсёды шчыра распавядае пра сваё жыццё, згадваючы розных асоб. Але, як прызнаўся сам, у суд за яго творчасць на яго падалі толькі адзін раз. Безумоўна, больш цікава чытаць нататкі, у якіх гаворка вядзецца пра вядомага чалавека, напрыклад цудоўная гісторыя пра тое, як даследчык Уладзімір Содаль скраў з кватэры пісьменніка Уладзіміра Сцяпана партрэт Францішка Багушэвіча.
    Але ў любым выпадку гэтыя так званыя дзённікі Глобуса нашмат цікавейшыя за дзённікі таго ж Віктара Шніпа, які ўсё выдае свае нудныя "дзённікавыя раманы" пра тое, як ён сумуе і глядзіць у акно.
    Увогуле Адам Глобус у сваіх тэкстах пачуваецца па-мастацку разняволена.

    9
    494