Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Людміла Рублеўская

  • Аватар пользователя
    xbohx29 ноября 2017 г.

    18 стагоддзе, галоўныя героі кнігі — былы вучань Менскага езуіцкага калегіюма, шляхціц Пранціш Вырвіч і доктар, алхімік Баўтрамей Лёднік. Іх выпадковая сустрэча кардынальна змяніла жыццё абодвух, хоць і была не самай прыемнай: Вырвіч купіў Лёдніка за медны шэлег. Але разам іх чакае шмат прыгодаў, інтрыг магнатаў, пошукаў разгадак і таямніц. Кніга для аматараў дынамічных аповедаў, тут нішто не стаіць на месцы, героі знаходзяцца ў пастаянным руху, ці то ў руху фізічным, ці то ў руху думкі.
    Раман гістарычны, у ім дзейнічаюць сапраўдныя гістарычныя дзеячы, Рублеўская дзеліцца асаблівасцямі жыцця ў тыя часы (напрыклад, расказвае якім чынам просты чалавек мог стаць шляхціцам), але разам з тым авантурны і прыгодніцкі, Рублеўская дадае ў раман фантастыкі, што робіць яго яшчэ больш захапляльным.
    Пачатак кнігі ішоў цяжкавата ў плане мовы, трохі са скрыпам даваўся, бо тэкст даволі спецыфічны. Потым уцягваешся і прывыкаеш.
    Ужо з першай кнігі галоўныя героі становяцца такімі роднымі, што хочацца чытаць пра іх прыгоды і далей.

    9
    1,1K