Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Шклатара

Артур Клінаў

  • Аватар пользователя
    Torvald519 сентября 2017 г.

    Артур Клінаў упарта і паслядоўна мяняе сваё мастацкае амплуа – з разраду модных мастакоў-інсталятараў пераходзіць у разрад модных пісьменнікаў-раманістаў. Спачатку выйшаў раман “Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца”, затым раманы “Шалом” і “Шклатара”. Прычым трэба адзначыць, што першы раман, які пабачыў свет у 2008 годзе, быў перакладзены на розныя мовы і выйшаў па-нямецку, па-расейску, па-шведску, па-венгерску і па-польску. “Шалом” таксама мае некалькі моўных варыянтаў.

    Аматары беларускай літаратуры чакалі “Шклатару”, бо мелі магчымасць на старонках часопіса “пАРТызан” пазнаёміцца з фрагментамі рамана. Гэты твор пазіцыянаваўся як аператыўны мастацкі водгук на падзеі ў краіне. Сапраўды, ні ў адным празаічным творы беларускіх пісьменнікаў тэма Плошчы 2010 года не закраналася так асабіста, праз уласны лёс.

    Увогуле адразу па выхадзе “Шклатары” пра яе шмат пісалі. Перадусім падкрэслівалася, што кніга пабудаваная на рэальных фактах і за прыдуманымі персанажамі лёгка пазнаюцца рэальныя асобы – палітыкі, пісьменнікі, выдаўцы, мастакі. Карацей, у кнізе намалавана жыццё беларускай сталічнай культурнай багемы. Адмысловы каларыт твору надае ўключэнне ў раман сцэнара кінафільма паводле Яна Баршчэўскага. Клінаў сапраўды на замову кінастудыі “Беларусьфільм” працаваў над сцэнаром фільма. Але кінастужку з ідэалагічных прычынаў зарубілі. Праўда, праца не знікла дарма - сцэнар прыдаўся пры напісанні новага рамана. Прычым гэтае ўключэнне адбылося арганічна і натуральна – сцэнар дадаваў асноўнаму тэксту твора гістарычную падсветку і нават псіхадэлічную дынаміку.

    На самой справе раман “Шклатара” – пра каханне. Пра тое, як мужчына ў сталым узросце раптам пакахае кабету, значна маладзейшую за сябе. І гэтае каханне ператвараецца ў пакуту - у штодзённую нэрвовую мітрэнгу. Галоўны герой падсвядома разумее, гэта апошняе, што ён можа мець у жыцці, і ён гатовы за шчаслівае каханне закласці душу д’яблу.

    Праўда, па-мойму, у другой палове рамана задужа шмат гэтай мітрэнгі, за якой губляюцца і падзеі Плошчы, і сутнасць сцэнара фільма, і ўвогуле творчая асоба галоўнага героя.

    6
    329