Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Сваякі. Графічны раман

Васіль Быкаў

  • Аватар пользователя
    xbohx13 сентября 2017 г.

    Выдатны графічны раман па апавяданьні Быкава "Сваякі". Неверагодны па моцы твор, аздоблены ілюстрацыямі, якія сапраўды ўражваюць і дадаюць атмасфернасці. Дзякуй выдавецтву "Кнігазбор" за гэта цудоўнае выданне, якое будзе годна глядзецца на паліцы побач з томікамі Быкава.


    І ўсё ж яна іх не аддасць, яны — яе дзеці, яна — для іх маці і не пагодзіцца на іх пагібель, хутчэй сама ляжа трупам на гэтым іх вар'яцкім шляху, але засцеражэ іх ад смерці.

    І ў гэтым увесь драматызм твора. Каб сыны не сышлі ў партызаны, маці папрасіла сваяка, вясковага паліцая, каб ён іх трошкі напужаў. Такая просьба абарочваецца зусім нечаканай трагедыяй. Ілюстрацыі Яна Жвірблі змаглі патрапіць у самую драматычную сутнасць апавядання. Хочацца разглядаць кожны штрышок у малюнках. Асабліва мне спадабаліся малюнкі з набліжаным матчыным творам. Колькі болю ў гэтых вачах, неверагодна, што такое можна перадаць на паперы.

    У беларускай літаратуры не вельмі папулярны і распаўсюджаны жанр графічнага раману, таму з'яўленне кожнага падобнага твора — выдатная падзея. Хацелася б бачыць такое часцей. Гартайце фота, сфатаграфавала крыху ілюстрацый унутры выдання.

    7
    402