Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Таўсьціла і лешч

Андрэй Адамовіч

  • Аватар пользователя
    xbohx13 сентября 2017 г.

    Летась гэтая кніга атрымала трэцяе месца Прэміі Гедройца, і вось тут я задумалася, прачытаўшы яе... А ці вартая трэцяга месца? Невялікая па аб'ёме навела, надта крута ёй адразу Гедройца.

    Трое сяброў паехалі на рыбалку, і калі двое проста едуць папіць піўка і адпачыць, то ў трэцяга ёсць важная місія — злавіць нарэшце таго ляшча, каб дома не атрымаць "ляшча" ад жонкі (бо той сраны лешч яму не даецца ўжо два гады). Тут можна пашукаць глыбінныя сэнсы твора, дзе лешч — увасабленне нейкай жыццёвай мэты, да якой чалавек ідзе, не зважаючы на ўсе перашкоды, што трапляюцца на яго шляху. І далей мы бачым, што гэты шлях да ляшча зусім няпросты. Таму мне здаецца, што гэта не проста кніга пра рыбалку, гэта кніга пра жыццё.

    У творы шмат нарматыўнай лексікі і вузкаспецыяльных слоў, звязаных з рыбалоўствам. Магчыма, у гэтым ён будзе вельмі цікавы вялікім аматарам рыбалкі. Але мне нават не хацелася лезці ў тлумачальны слоўнік, каб даведацца значэнне многіх слоў.
    Кніга гэтая на гадзіну, прачытаць яе і забыць. Раз гэта навела, то варта чакаць, што ў канцы ў яе будзе нешта такое, што саб'е чытача з ног. І ўсё роўна мы не даведаемся, нахалеры яму той лешч. А можа і добра, што не даведаемся?

    Ну а якая афігенная вокладка! Проста не адарваць вока, яна гіпнатызуе.

    7
    71