Рецензия на книгу
Приключения барона Мюнхгаузена
Рудольф Эрих Распе, Готфрид Август Бюргер
xbohx13 июня 2017 г.Вось толькі прачытала кнігу пра афармленне кніг (Ян Чыхольд "Облик книги"), як тут жа мне патрапіўся ў рукі няўдалы ўзор афармлення. Ну немагчыма ж чытаць гэты шрыфт. Ён нізкі і шырокі, што замаруджвае працэс чытання. Добра, што хоць кніга невялікая па аб'ёме, а то мае вочы зламаліся б.
А калі казаць пра змест, то хто не ведае гэтыя цудоўныя прыгоды барона Мюнгхаўзена. Калі вы не чыталі, то дакладна чулі хаця б нейкія з гісторый (напрыклад, як ён выцягнуў сябе за валасы з багны), а можа нават глядзелі экранізацыі.
Я чытала гэтыя гісторыі яшчэ ў дзяцінстве, таму было вельмі прыемна, што з'явіўся беларускі пераклад. Здаецца, пра Мюнгхаўзена і не трэба шмат пісаць . Калі любіце прыгоды на мяжы з фантастыкай, то барон падорыць вам некалькі прыемных гадзін.
682