Рецензия на книгу
Дзве душы
Максім Гарэцкі
Аноним22 февраля 2017 г.Самавызначэнне
...Селяніну бліжэй і знаямей цяпер пытанне аб міру і зямлі, чымся аб беларускім адраджэнні.Паручык Абдзіраловіч, а на самой справе падменены ў маленстве сын сялянкі Маланні, ўсё жыццё пражывае ў стане няпэўнасці і нершучасці. Магчыма, якраз з-за гэтай падмены.
На рашучыя дзеянні яго не падштурхнула ні каханне, ні нават забойства знаёмага, ўчыненае шпіёнам Гарэшкам, аб якім ён жа са смакам расказаў Абдзіраловічу. Не было ў яго такой простай чалавечай рэакцыі — пакараць забойцу, толькі — пэўная прыкрасць.
Натуральна, не вызначыўся Ігнась і з тым, кім жа ён з"яўляецца — панам ці ўсё ж сялянскім сынам, беларусам ці грамадзянінам вялікай Расеі. Яго памкненні да лепшага такія кволыя, што відаць — плёну ад іх не дачакаешся.
З іншага боку, уражвае апантанасць адроджаных беларусаў. Здавалася б, у час, калі надзённымі былі патрабаванні хлеба і міру, пытанні адраджэння і беларускай культуры — зусім другасныя. Але адраджэнцы так верылі ў сваю справу, што імі нельга не захапляцца.
Цікавая мова твора — з рускімі, польскімі і ўкраінскімі словамі. Звычайна, калі пісьменнік жадае падкрэсліць каларыт мясцовасці, ён выкарыстоўвае словы ўсё ж з адной мовы — суседняй краіны.91,5K