Рецензия на книгу
Весенние ливни
Владимир Карпов
Аноним22 января 2017 г.Бацькі, дзеці і завод
"Вясеннія ліўні" — трэцяя кніга з тэтралогіі Уладзіміра Карпава "На перавале стагоддзя".
Калі ў рамане "Нямігі крывавыя берагі" размова ішла аб падполлі і партызанах, а ў "Год за годам" — аб адбудоўванні разбуранага Мінска, то ў "Вясенніх ліўнях" асноўнае месца дзеяння — вялікі аўтазавод (відавочна, меўся на ўвазе МАЗ).
Пераход аповеду ў іншую сферу, ў параўнанні з папярэдняй кнігай, зроблены наступным чынам: Вера Антонаўна, жонка архітэктара Юркевіча, паспела з ім развесціся і выйсці замуж за Сасноўскага, які з"яўляецца галоўным інжынерам МАЗа.
У "Вясенніх ліўнях" зноў сустраеш знаёмых па першаму раману герояў, але гэта іншая "каманда", чым у другім рамане.
Шарупіч, Дзімін, Дора, Комлік, Кашын — усе яны працуюць на заводзе. Змагаюцца: хто за рацыяналізацыю і дабрабыт людзей, хто — за ўласныя выгоды.
Іх дзеці ўжо выраслі, іх гісторыі таксама расказваюцца тут. Вялікае месца аддадзена каханню Лёдзі Шарупіч і Юрыя Юркевіча, якое так непрыгожа скончылася.
Шэраг падрабязнасцей з завадскога жыцця месцамі ператвараюць твор у класічны "вытворчы раман". Але нягледзячы на гэта, чытаць кнігу цікава, бо яна расказвае аб тым як склаўся лёс многіх знаёмых герояў.
7187