Рецензия на книгу
The Magician's Nephew Adult CD (CHRON NARNIA)
C. S. Lewis
Аноним12 января 2017 г.Хронікі фэнтэзійнага свету К.С.Льюіса
Цудоўна, што здзейсніўся такі пераклад адной з кніг "Хронік Нарніі" Клайва Стэйлза Льюіса. Вядома, што па часе напісання гэта не першая кніга, але, зыходзячы з фабулы твора, гэта і ёсць пачатак. Сёння мы назвалі б гэта прыквэлам - перадгісторыяй. Пісьменнік ведае, што з героямі адбудзецца далей, таму не саромеецца спойлерыць:
Шмат гадоў пазней, ужо стары, Дыгары сцвярджаў, што ніколі ў сваім жыцці не бачыў такой прыгожай жанчыны. Застаецца толькі дадаць, што Полі заўсёды казала, нібыта не бачыла ў ёй нічога асабліва прыгожага.Калі аўтар дазваляе сабе спойлерыць, то і я для разумення храналогіі хронікі скажу тым, хто пачаў знаёміцца з Нарніяй са "Льва, вядзьмаркі і гардэроба", што галоўнымі героямі "Пляменніка чараўніка" з'яўляюцца дзяўчынка Полі і хлопчык Дыгары.
Дыгары ж быў з тых людзей, якія хочуць ведаць усё, і пасталеўшы, ён стаў знакамітым прафесарам Кёркам, з якім мы сустрэнемся ў іншых нашых кнігах...Менавіта праз гардэроб прафесара Кёрка знайшлі Нарнію чатыры героі першай па часе напісання кнігі. Такім чынам, сюжэт і фабула зноў разыходзяцца, як гэта водзіцца яшчэ з часоў Арыстоцеля.
Ліхтар, які пасадзіла Вядзьмарка (не ведаючы пра тое), ззяў у нарнійскім лесе дзень і ноч, таму тое месца, дзе ён рос, сталі называць Ліхтарнай Прагалінай, і калі праз шмат год іншая дзяўчынка з нашага свету трапіла ў Нарнію снежным вечарам, ліхтар усё яшчэ гарэў. І гэтая прыгода была ў нейкім сэнсе звязаная з тымі, пра якія я вам толькі што распавёў...Мне здаецца, гэтыя веды дапамаглі К.С.Льюісу скарыстацца пры напісанні многімі літаратурнымі прыёмамі, прынамсі некаторыя кінематаграфічныя фішкі атрымалася прыўнесці ў хроніку. Аўтар віртуёзна можа пераправіць нас у іншы час, дзякуючы мантажу, або проста ўключыць "перамотку":
Спрэчка доўжылася некалькі хвілін, але цалкам прыводзіць яе нецікава. Давайце прапусцім яе і пяройдзем да моманту, калі яны, усхваляваныя, з засяроджанымі тварамі, стаялі на беразе незнаёмага азярка, надзеўшы жоўтыя пярсцёнкі і трымаючыся за рукіУвогуле цікава сачыць за такімі прыёмамі, за агульнай канцэпцыяй, якая складаецца з англасаксонскіх, кельцкіх ці нават антычных міфаў і паданняў. Гэта пераважна ўласціва толькі кнігам фэнтэзі, што ствараюцца сапраўднымі філолагамі. Вядома, што ў Оксфардзе ў сярэдзіне ХХ ст. існавала нават суполка, у якую ўваходзілі сябры Толкін і Льюіс, дзе апошні падымаў гэтыя пытанні, а першы і стаў сапраўды першым аўтарам кнігі фэнтэзі. Я часта крытыкую Д.Роўлінг за недастатковасць афарбаванасці ўнутранага свету персанажаў, але ў дачыненні наяўнасці ўласнай канцэпцыі пры стварэнні арыгінальнага фэнтэзійнага свету да яе няма ніякіх пытанняў. Нельга, напрыклад, "Шляхціца Завальню" Яна Баршчэўскага (адну з маіх любімых кніг) называць першым беларускім фэнтэзі, бо яго гаваркія істоты суіснуюць з рэчаснасцю і там няма нейкага асобнага канцэптуальнага свету, як Нарнія ці Хогвартс, якія ўспрымаюцца героямі як сапраўдныя і паводзяць яны там сябе таксама натуральна, што ўласцівага гэтаму жанру. Але акрамя свету, як я адзначаў, хацелася, каб падкладалі і нешта большае, чаго не хапае многім сучасным аўтарам.
Нараўне з англасаксонскімі паданнямі ў К.С.Льюіса відавочна прысутнічае біблійны міф. "Пляменнік чараўніка" гэтаму яўны прыклад, бо нават са слоў аўтара гэта пачатак "пра стварэнне свету і пра тое, як зло прыйшло ў Нарнію".
Леў хадзіў узад-уперад па пустой зямлі і спяваў новую песню. Яна была цішэйшай і мілагучнейшай за тую, якой ён выклікаў зоры і сонца; гэта была пяшчотная бруістая музыка. І падчас таго, як ён хадзіў і спяваў даліна пакрывалася зялёнай травой...Менавіта так і павінен быў бы пачынацца біблійны твор для дзяцей, хоць К.С.Льюіс і адмаўляў, што спрабаваў вучыць хрысціянскім дагматам праз алегорыю. Пісаў і пра тое, што леў Аслан - гэта не правобраз Хрыста, што ён не з'яўляецца алегорыяй, маўляў, яна тычыцца нежывых істот, што мы назвалі б адухаўленнем. Магчыма, у англійскай мове няма розніцы, але гаваркія істоты для нас і ёсць найперш алегорыя. Узгадаць тыя ж байкі пра жывёл Кандрата Крапівы, якія хрэстыматыйна маюць алегарычны змест. Твор сапраўднага майстра перагукаецца з іншымі вандроўнымі сюжэтамі.
Дыгары не мог дапусціць, каб яблыню проста пасеклі на дровы, таму зрабіў з часткі дрэва шафу, якую паставіў у сваім вялікім доме. І хаця ён сам не адкрыў чароўныя якасці той шафы, гэта зрабіў нехта іншы. Вось такі быў пачатак вандровак туды і назад паміж Нарніяй і нашым светам, пра якія вы можаце прачытаць у іншых кнігах...Яблыня таксама з'яўляецца біблійным сімвалам - дрэва з райскага саду, і Дыгары, Адамава сына, спрабуе спакусіць Вядзьмарка, якая адкусіла ад аднаго яблыка, без дазволу прабраўшыся ў сад.
У залежнасці ад дасведчанасці чытача можна знайсці шмат такіх паралеляў, што бракуе многім аўтарам, якія гоняцца за рухам падзей і экшнам. А кнігі К.С.Льюіса і іншых "філолагаў" цікава перачытваць некалькі разоў і знаходзіць нешта новае. Таму прыемнага вам чытва!5183