Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Каласы пад сярпом тваім

Уладзімір Караткевіч

  • Аватар пользователя
    Irina_Tripuzova5 января 2017 г.

    Зямля, воля, мова

    Відавочна, што аўтар захапляецца высакароднымі людзьмі і менавіта ім адводзіць асноўнае месца ў рамане. На першы погляд, пераважная большасць шляхецтва (Загорскія, Раўбічы, Клейны і г.д.) пакутуюць у душы за сваю краіну, назву якой нельга ўпамінаць, аб мове, веліч якой даўно забыта, аб людзях, якія церпяць ад прыгону. Каб выправіць становішча яны рыхтуюць змовы і паўстанні, збіраюць зброю і вырабляюць порах. А розныя Кроеры-Таркайлы з менталітэтам катаў-самадураў недзе на другім плане, іх нібы зусім няшмат. Між тым, было зусім наадварот…
    Шлях Алеся Загорскага да ўласнай беларускасці паказан паступова: як адкрыццё, як захапленне, як пакутніцтва. А Кастусь Каліноўскі, яго равеснік, адразу выглядае манументальнай фігурай. Ён адразу ўсё ведае, мае цвёрдыя перакананні і ні ў чым не сумняваецца. Адкуль столькі ўпэўненасці ў такога маладога чалавека?
    Каларытны вобраз старога магната Вежы, які ўсё можа, але ні ў што не ўмешваецца, толькі іранізуе. Хоць найбольшай іроніі заслугоўвае паходжанне яго багацця – праз блізкае знаёмства бацькі з імператрыцай Кацярынай Вялікай, якому Караткевіч паспрабаваў надаць больш-менш рамантычны характар.
    Майка… Некалі яна мяне раздражняла. А цяпер разумею, калі ёсць ў характары чалавека нотка непакорлівасці – нічога не зробіш, яна заўсёды будзе праяўляцца. Гэта нада проста прымаць.
    Як ні сумна, але падобна, што пытанні мовы, гісторыі, паходжання і адраджэння для беларусаў будуць актуальнымі заўсёды. І раман “Каласы пад сярпом тваім” заўсёды будзе запатрабаваны, бо ён якраз аб гэтым.

    12
    11,1K