Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Дагератып

Людміла Рублеўская

  • Аватар пользователя
    xbohx25 декабря 2016 г.

    Людміла Рублеўская — адна з самых папулярных і таленавітых пісьменніц сучаснай беларускай літаратуры. Яна годна працягвае справу Уладзіміра Караткевіча ў стварэнні гісторыка-прыгодніцкіх раманаў і дэтэктываў. Раман "Дагератып" я ўжо чытала ў 2014 годзе ў часопісе "Дзеяслоў". Потым на з'явілася электронная версія, а цяпер вядзецца краўдфандынгавая кампанія па зборы грошай на выданне папяровай кнігі.

    Кампазіцыйна раман складаецца з 2 частак: кніга знешняга кола (наш час) і кніга ўнутранага кола (мінулае). Малады вучоны Гальяш збіраецца з'язджаць у Амерыку да сваёй нявесты, а кватэру, якая дасталася яму ў спадчыну ад дзеда, на некаторы час бясплатна пакідае сваёй знаёмай, дзяўчыне з дзіўным імем Сімка. Рыхтуючыся да пераезду і разбіраючы старыя дзедавы рэчы юнакі знаходзяць стары дзённік, і перад імі паўстае таямнічая гісторыя XIX стагоддзя, непасрэдна звязаная са сваякамі Гальяша Масевіча.

    Кніга поўная таямніц і цікавостак, цікавых думак. Вуснамі сваіх персанажаў Рублеўская разважае аб духоўным, нацыянальным і фізічным выраджэнні. Ад кнігі проста не адарвацца. Адна з галоўных гераінь, Багуслава, паказвае незвычайныя для жанчыны XIX стагоддзя самастойнасць, моц і мужнасць. Шмат у творы не толькі змрочнага і таямнічага, але і рамантычнага і палкага.Такі твор быў бы няпоўны без гісторыі кахання. А тут іх нават некалькі!
    Карацей, калі вы не ведаеце, як падступіцца да беларускай літаратуры, то пачніце з Рублеўскай. Гэта будзе сапраўды захапляльнае чытво.

    10
    467