Рецензия на книгу
Глубокое течение
Иван Шамякин
Irina_Tripuzova12 декабря 2016 г."Партызаны, партызаны, беларускія сыны..."
Гэта быў першы раман Шамякіна. Напэўна таму ён крыху нагадвае "пробу пяра": напісаны зусім не мудрагеліста, калі не сказаць, даволі спрошчана.
Нават самыя кранальныя моманты, калі Таццяна Маеўская ратуе яўрэйскага хлопчыка, або калі ўрач Алена, не маючы належнай падрыхтоўкі, вымушана ампутыраваць нагу каханаму, здаюцца крыху недапрацаванымі і не выклікаюць тых пачуццяў, якія павінны былі б выклікаць.
Пэўныя эпізоды не вытрымліваюць крытыкі ў плане праўдападобнасці. Напрыклад, калі партызан Жэнька, ніколькі не хаваючыся, сярод белага дня прыходзіць у вёску, абвешаны траспарантамі, і праводзіць мітынг. А немцы ж зусім побач...
І дзяўчаты ўсе такія баявыя: "Як гэта здорава — жыць, змагацца і кахаць!". Яно-то здорава, калі б не было столькі пакут і смерці.
Няўлоўнасць і кемлівасць нашых разведчыкаў таксама слабата раскрыты. Здраднік Мацей, які столькі часу быў "нашым-вашым", шчыра кажучы, выглядае лаўчэйшым.
Але, ўрэшце, ўсё гэта можна дараваць, калі ўлічыць, што раман ствараўся адразу пасля вайны — у 1946-м годе. Абмалёўваць дэталі часу не было. Быў тэрмінова патрэбны народны раман аб партызанах, "беларускіх сынах"...91,7K