Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Цвет яблони

Михаил Коцюбинский

  • Аватар пользователя
    Dzmuchaviec12 декабря 2016 г.

    жывіце!

    Я вельмі памылілася, калі пачала чытаць гэтую кнігу ў тралейбусе, едучы на працу. Ужо пасля першых старонак мне стала дрэнна, хацелася вывернуцца навыварат, выцягнуць знутры боль і горыч, якія апанавалі. Усім сэрцам і душой я адчула сапраўднае гора бацькі, які ведае, што яго маленькі дзіцёнак-анёлак памірае. Ведае і нічога не можа з гэтым зрабіць. Б Е З Д А П А М О Ж Н Ы.

    Я плакала.

    Наколькі ўдала былі ўкроплены недарэчныя мужчынавы думкі пра раман і будучых дзяцей у думкі пра цяперашняе гора! Так па-натуральнаму. Па-сапраўднаму. Быццам шукаў у іх паратунак: хоць на хвілінку, секунду забыцца пра сваё няшчасце.

    Дачытаўшы апошнюю старонку, я падумала: "Праблемы на працы? Непаслухмяныя дзеці? Сесія? Гэта ўсё такая лухта!"

    Лухта, у параўнанні з сапраўднай бядой герояў твора.
    І не дай бог зразумець, што гэта такое.
    Не дай бог адчуць.

    11
    1,3K