Рецензия на книгу
Разламашкі майстра Люфта
Кацярына Мядзведзева
xbohx8 декабря 2016 г.Проза па-беларуску ў лепшых традыцыях ангельскай літаратуры і абсалютна новае для мяне імя. Кніга толькі электронная, можна набыць на kniharnia.by , бо яна таго вартая. Ніколі не чытала нічога падобнага ў беларускай літаратуры і мне было прыемна з галавой акунуцца ў чароўны свет гэтай кнігі.
Складаецца кніга з такой незвычайнай назвай з некалькіх аповесцяў і апавяданняў. Адкрывае кнігу аповесць "Чараўнік для Дэйсі Мэй", па назве якой можна падумаць, што гэта пераклад на беларускую мову твору нейкага брытанскага аўтара. Кніга напісанаў у такім стылі, што ў некаторыя моманты пачынае здавацца, што чытаеш Шарлоту Бронтэ. Гэтая аповесць вучыць нас любіць сябе заўжды і ў любой сітуацыі, быць упэўненымі ў сабе. І будзе вам шчасце
Адзначу астатнія творы з кнігі, якія мне найбольш спадабаліся: аповесць "Разламашкі майстра Люфта", аповесць "Калі расцвітуць чорныя ружы" (найбольш мяне ўразіла) і апавяданне "Дзе ты, Люка?". Творы чытаюцца так лёгка, хоць далёка не ўсе ідэальныя. І хоць гісторыі гэтыя казачныя, але гэта хутчэй казкі для дарослых. А кніга ўся такая жаноцкая-жаноцкая...
8165