Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Чорны замак Альшанскі

Уладзімір Караткевіч

  • Аватар пользователя
    Irina_Tripuzova26 октября 2016 г.

    Рамантызм, рэалізм, містыцызм...

    Чамусьці падумалася, што па грамадзянскаму стану асноўных дзеючых асоб гэты раман – сапраўдны “пад”езд старых кавалераў”. Антон Косміч, Мар”ян, “абель у адстаўцы” Хілінскі, доктар Лыганоўскі (ён жа Альшанскі) плюс шэраг вясковых персанажаў – усе яны не жанатыя. А справа ж адбываецца пасля вайны, калі кожны мужчына быў на вагу золата! Дзіўна… Напэўна, Караткевічу, які і сам большую частку жыцця пражыў халасцяком, прасцей было апавядаць ад імя несямейных мужчын.
    Кожны з іх мае свае мэты і шукае сваю праўду. Косміч, найперш, хоча знайсці і прыцягнуць да адказнасці тых, праз каго загінуў яго сябра Мар”ян. Лыганоўскі (Альшанскі) жадае здабыць замураваныя некалі радавыя граматы. Былым бандытам Высоцкаму і Ганчаронку патрэбны золата і архіў з кампраматам на іх. Таямнічая кніга з шыфроўкай, вакол якой усё круціцца, -- на самой справе толькі сродак.
    Часам падаецца, што аўтар некалькі перабаршчыў з колькасцю смерцяў другасных персанажаў. Зоя, Пахольчык, дворнік… Ніякай асаблівай ролі яны не адыгрывалі, можна было б і не “забіваць”.
    А ў астатнім усё цудоўна: рамантызм, рэалізм, містыцызм…

    6
    736