Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Паром празь Ля-Манш

Уладзімер Арлоў

  • Аватар пользователя
    xbohx13 мая 2016 г.

    Прачытала зборнік вершаў Арлова дзесяцігадовай даўніны. Ну не ляжыць мая душа да верлібраў. Хаця верлібры таго ж Андрэя Хадановіча мне вельмі падабаюцца. Яны трапныя, дасьціпныя, а верлібры Арлова для мяне занадта расплывістыя, рамантычныя. Безумоўна, у яго прыгожая мова, такія неверагодна лёгкія параўнанні, эпітэты, метафары, але мяне зачапіў усяго адзін верш (які ўвогуле вынесены на заднюю частку вокладкі і ўяўляе сабой кароткую біяграфію паэта):


    Прыйшоў на сьвет
    у год Зьмяі
    паводле ўсходняга календара
    і ў год сьмерці Сталіна
    паводле календара савецкага,
    пад знакам Дзевы,
    у радзільні
    насупроць Сафійскага сабору
    у Полацку...
    З тае пары
    так і бадзяюся
    па замураваных лябірынтах,
    шукаючы
    Полацкі летапіс,
    крыж Эўфрасіньні
    і сумнеўную славу...
    3
    99