Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Рома едзе. Кніга 1

Роман Свечников

  • Аватар пользователя
    xbohx18 апреля 2016 г.

    Гармонія пачынаецца з цябе самога.

    Прачытала абедзве кнігі і ўпэўнена магу сказаць: першая нашмат лепш. Зараз патлумачу, але спачатку распавяду пра Рому.
    Для тых, хто не ведае, Рома Свечнікаў — звычайны беларускі пацан, які ў 2012 годзе ў 20 гадоў кінуў універ і паехаў у вандроўку вакол свету. А кніжкі атрымаліся з падарожных нататак, якія Рома разам з фота і відэа рабіў для 34mag.net.
    Дык вось, кніг атрымалася дзве. І калі першая цалкам была прасякнутая вось гэтым бунтарскім духам юнака, пачуццём свабоды, адчуваннем, што межаў у свеце ўвогуле не існуе, то другая кніга прайшла ў нейкім напаўнаркатычным трансе. У другой частцы аповед вядзецца збольшага пра амэрыканскі кантынент, і Рома там ужывае розныя наркотыкі :) Іншыя краіны — гэта заўжды цікава. Рома распавядзе вам пра такое, аб чым вы, магчыма, нават і не задумваліся: напрыклад, якія еўрапейскія гарады нагадвае Буэнас-Айрэс, і чаму Мексіка — зона ачышчэння ад матэрыялізму.
    Кніга вартая для прачытання тым, хто ляжыць на канапе і сумуе, што жыццё праходзіць міма яго. Не, я не кажу, што вам трэба выпраўляцца ў падарожжа вакол свету :) Для пачатку проста выйдзіце аднойчы вечарам на вуліцу пад дождж і пастойце так хвілін 20. А потым уявіце, што так вы сёння будзеце начаваць, а над галавой толькі неба і кроплі. Ці проста пакатайцеся цэлы дзень па горадзе без грошай у кішэні. Магчыма, Рома стане вам крыху бліжэй.


    Падарожжа вакол свету навучыла мяне важнаму навыку – не песціць ілюзій пра тое, што недзе будзе лепей, чым там, дзе ты цяпер. Няма на планеце месца, дзе ўсё ідэальна. Ні ў Нью-Ёрку, ні ў Бангкоку, ні ў Тэгусігальпе табе не будзе выдатна, калі ўнутры гарыць склад боепрыпасаў. Гармонія пачынаецца з цябе самога. І калі ты ў парадку, то што б ні падала з неба – снег, ракеты або галубінае лайно, – ты будзеш у парадку.

    7
    454