Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Міларусь

Лявон Вольский

  • Аватар пользователя
    xbohx7 апреля 2016 г.

    Калі нейкая вядомая асоба не са свету літаратуры выпускае кнігу, то гэта заўжды цікава. Аднак, для Лявона Вольскага гэты літаратурны вопыт зусім не першы: ён ужо вядомы нам як аўтар апавяданняў, якія раней выходзілі ў розных зборніках. А ў 2011 гаду Вольскі вырашыў сабраць свае матэрыялы, напрацаваныя за 20 гадоў, і выдаў гэтую кнігу.
    Я прачытала гэтую кнігу першы раз, калі яна толькі выйшла, і вось, праз 5 гадоў перачытала. Прызнаюся шчыра, што мае ўражанні ад другога прачытання былі нашмат слабейшымі. Не ведаю, ці звязана гэта з тым, што ў год выхаду кнігі я была толькі на 1 курсе філфака, а цяпер ён ужо за плячыма разам з вялікім літаратурным вопытам.
    Пяць гадоў таму кніга мне падалася цікавай, цяпер жа я бачу ў ёй не так шмат літаратурных вартасцей. Апавяданні ў кнізе напісаныя простай побытавай (я бы нават сказала прымітыўнай) мовай. Разумею, што персанажы, апісаныя Вольскім, менавіта так і мусяць размаўляць, але я чакала ад твораў большай глыбіні.
    Апавяданні ў кнізе сюжэтна не звязаныя паміж сабой і апісваюць, як бытавуха ў жыцці шараговых беларусаў звязваецца з чымсьці фантастычным і нерэальным. І яшчэ варта адзначыць адну творчую асаблівасць Вольскага: зборнік аздоблены яго ўласнымі малюнкамі.

    Карацей кажучы, гэта было цікавае знаёмства, але як спявак і музыка Лявон радуе нас больш :)

    like4 понравилось
    215