Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Шляхтич Завальня, или Беларусь в фантастичных повествованиях

Ян Барщевский

  • Аватар пользователя
    Аноним11 марта 2016 г.

    Вельмі цікавая і па-сапраўднаму беларуская кніга. Дзіўна, але я не памятаю яе з курсу школьнай літаратуры. Здаецца, яе там няма, што незразумела. На маю думку гэта адзін з найлепшых зборнікаў беларускіх казак. Апавяданні нагадваюць гатычныя творы з мясцовым каларытам. Вурдалакі, русалкі, ведзьмакі, ваўкалакі ды шншыя здані ажываюць на старонках гэтай кнігі. Чытаючы разумееш, што тыя дзіўныя істоты і гісторыі, якія часта можна сустрэць у сучаснай літаратуры і кіно і якімі так захапляюцца падлеткі маюць глыбокія карані, паходзяць у тым ліку і з Беларусі. Нйбольш запомнілася апавяданне пра Плачку, подобнае да гэтага ёсць у народау Ліцінскай Амерыкі (!), і пра валасы, што крычаць на галаве. Апошняе нагадала мне творы Эдгара Алана По.
    У цэлым, цудоўны булён з містычных аповядаў і разважанняў аб роднай зямлі і яе людзях.

    6
    772