Рецензия на книгу
Ладдзя роспачы
Уладзімір Караткевіч
mashketova25 января 2026 г.Вырашыла прачытаць навэлу перад паходам у тэатр. І засталася ў поўным захапленні!
Вельмі метафарычная і вобразная аповесць пра гуляку-нігіліста, ад прыгод якога пакутуе ўвесь рэгіён. Нават Бона Сфорца не змагла з ім даць рады, але змагла кабета больш уладная — сама смерць.
Яна забірае нашага гуляку і на ладдзі адпраўляе ператапляцца праз раку ў свет іншай. Толькі вось гуляка не быў бы гулякам, калі б не ўладзіў там бунту і не пачаў замінаць экзістэнцыйныя крызісы і разважанні з азартнымі гульнямі.
Займальнае чытанне, якое гайдае цябе на хвалях, быццам ты таксама плывеш на гэтай ладдзі кудысьці, разважаеш пра свае каштоўнасці і думаеш пра жыццё.
Вельмі чакаю пастаноўку, але вось зараз перажываю, што пасля захаплення ад навэлы тэатр можа мяне расчараваць. Але пажывём — пабачым.
372