Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Шляхтич Завальня, или Беларусь в фантастичных повествованиях

Ян Барщевский

  • Аватар пользователя
    mashketova20 января 2026 г.

    Кнігу я чытала на беларускай мове, таму і водгук будзе на беларускай!

    Летась я ўжо спрабавала чытаць на мове, але было цяжкавата і нуднавата. Але пасля гэтай кнігі я зразумела, што справа была ў выбары твораў!

    Хоць "Шляхціч" і напісаны амаль 200 гадоў назад, але ён зусім займальна чытаецца і цяпер. Лірычны герой гасцюе ў свайго дзядзечкі, да якога прыязджаюць розныя госці і проста падарожнікі спыняюцца перачакаць непагадзь. Заміж аплаты дзядзечка просіць іх падзяліцца містычнымі ці страшнымі гісторыямі. Гэтак і складаецца партрэт чароўнай Віцебшчыны (а ў "Беларускіх міфах" ад выдавецтва "Міф" пра нашу частку Беларусі анічога не расказалі, быццам у нас нічога і няма - выкусіце!)

    Недзе страшна, недзе загадкавае - але ўсё вельмі займальна. А яшчэ ў кнізе выдатныя ілюстрацыі, так што калі хаціце вярнуцца да беллiту - бярыце!

    1
    49