Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Родныя дзеці

Ніл Гілевіч

  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski7 ноября 2015 г.
    Мы дзеці матухны-зямлі...

    Юзік Бэндзь - прозвішча героя гаваркое, бо ў народзе азначае "байструк" (народжаны па-за шлюбам), таму аўтар ужо напачатку нам дае зразумець, што гэта персанаж адмоўны. Ён адразу ўступае ў канфлікт са Сцяпанам не з-за Альжбэты, як магло падацца, а з-за гарадскога гонару перад вясковым юнаком-басяком, які аказаўся больш таленавітым. Яго песні будзе спяваць народ, Сцяпан застаўся чуллівым да зямлі, хоць некаторы час жыў у горадзе.
    Праблема гораду і вёскі паказана ў міграцыі моладзі (Крысця, Лёдзя, Сцяпан). Маці нават наказвае Лёдзі быць больш асцярожнай з гарадскімі. Мне брат у свой час казаў быць асцярожным з вясковымі, маўляў, тут у іх ёсць ты, а там іншы. У самой Лёдзінай маці муж Вінцэсь - з гарадскіх, але народнік (народу "Волгі" не трэба, хопіць і "Запарожца"; не гнацца за селядцом, а задаволіцца кількай; харчавацца не ў рэстаранах, а ў сталоўцы і г.д.). Выснову трэба зрабіць такую, што паўсюль людзі розныя бываюць, як сярод гарадскіх, так і сярод вясковых. Так, Юзік, стаўшы крытыкам, будзе крытыкаваць Сцяпана і ў сталым узросце.
    Пішу звычайна, што спадабалася ў творы, нават калі проста апісваю падзеі ці праблемы - значыцца зачапілі. І твор Ніла Гілевіча мне спадабаўся, але паспрабую адмоўна пакрытыкаваць класіка. У яго ёсць вобраз яшчэ аднаго крытка, які знешне непрывабны, а аўтар з гэтага смяецца, што негуманістычна. Можа быць, і Юзіку даваць такое прозвішча было безчалавечна... Не магу з гэтым пагадзіцца. Яшчэ магу зразумець, калі аўтару брыдкія перайманні "шэйкаў" і "твістаў", а хочацца свайго, народнага, каб у горадзе танчылі "Крыжачок", напрыклад, але з папярэдняй думкай узнікаюць неадназначныя ўражанні. Становіцца зразумелым, што Юзік будзе ў Ніла Гілевіча арыентавацца на Захад, хоць ніводнай песні не напісаў, а Сцяпан наадварот, і яго музыка жыве ў народзе.
    Вось вам і падтэкст, хаця аўтар адкрыта не дае развязкі. Няхай чытач сам дадумае, ці будзе Сцяпан з Альжбэтай, якія кахаюць адзін адну, праўда, каханне іх было разбурана яшчэ ў маладосці. Мне здаецца, Ніл Гілевіч паказвае сябе тонкім сямейным псіхолагам, таму цікава чытаць яго творы і рабіць свае высновы. Напрыклад, што датычыцца інтымных адносін, то Мапасан часта паказваў сітуацыі, калі герой сустракаецца з маці, а пасля з дачкой. Магчыма, Ніл Гілевіч гэтага набраўся ў французскага класіка, і ў яго вы гэта таксама пабачыце, калі возьмеце кнігу ў рукі. Прыемнага чытва!

    6
    1,3K