Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Парфюмер. История одного убийцы

Патрик Зюскинд

  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski26 октября 2015 г.

    "Парфюмер": спроба зазірнуць у майстэрню Патрыка Зюскінда.

    Люблю, калі аўтар поўна прадумвае вобразы. У дзяцінстве маўклівы Жан-Баціст Грэнуй першымі вымаўляе словы, што маюць пах (рыба, козі хлеў, савойская капуста, дровы і інш.) і для яго застаюцца незразумелымі словы, якія пахаў не маюць (права, сумленне, Бог, радасць, адказнасць і інш.). Гэта цікавая аўтарская знаходка ў абмалёўцы персанажа - разуменне свету праз пахі рэчаў. Так тлумачыцца і адсутнасць каштоўнасцей у героя, бо яго не навучылі і ён успрымае свет празмерна рэальным і не цэніць жыццё. Характэрнай рысамі аўтарскага стылю з'яўляецца прамалінейнасць, і твор пачынаецца з воні і гнілі Францыі ХІХ ст. Рэалістычнымі абмалёўваюцца і персанажы - паказваецца вонь і гніль асобы, пачынаючы з маці Грэнуя, якая "акрамя падагры і сіфіліса нічым сур'ёзным не хварэла" - гэта было нармалёвым для той эпохі, але здзіўляе іронія Патрыка Зюскінда, якая перарастае ў з'едлівы сарказм.
    Грэнуй не цэніць ні жыццё, ні смерць, і гэта таксама нармалёвая, звычайная рэч. Нават труп п'янага грымаля, у якога Грэнуй працаваў дубільшчыкам скуры, плыве па Сене, а П.Зюскінд апісвае гэта , як звычайную з'яву, быццам гэта плыве не чалавек:


    Ён памёр імгненна. Аднак рацэ спатрэбіўся яшчэ некаторы час, каб сцягнуць яго з мелкаводдзя, міма прышвартаваных грузавых чаўноў, на больш хуткае цячэнне, і толькі раніцай скурнік Грымаль ці, хутчэй, яго мокры труп ціха адплыў уніз па рацэ, на захад. Калі ён праплываў побач з мастом мянял, бясшумна, не кранаючы падпоры маста, Жан-Баціст Грэнуй у 20 метрах над ім як раз клаўся спаць.

    Аўтар да ўсяго ставіцца рэзка крытычна, у кожным знаходзіць нешта адмоўнае, асуджае.
    Апісанне Грэнуя падаецца цікавым. Ён заўсёды параўноўваецца з насякомым, кляшчом, а калі парфюмер Бальдзіні хацеў яго выгнаць з павуком (Аргусам). І толькі, калі Грэную ўдаецца вынайсці новыя духі (толькі яму вядомым чароўным спосабам), адчуваецца яго перавага над Бальдзіні:


    Яго поза стала свабоднай, упершыню ён быў падобным да чалавека болей, чым да жывёліны


    П. Зюскінд піша, нібыта з будучыні і гэтага не хавае: ён, як гісторык, апісвае пачатак рэвалюцыі, пачатак вайны Францыі з Англіяй, піша, што ні Грэную, ні Бальдзіні не былі вядомы законы фізікі, што ведаем мы. І Грэнуй у яго, быццам ідзе наперад, пакінуўшы за сабой трупы тых, з кім ён быў знаёмы па жыцці, тая ж смерць Бальдзіні. Сам жа Грэнуй двойчы сутыкаўся са смерцю. У 1-й частцы, у дубільні, калі цяжка захварэў, і ў Бальдзіні сіфілічнай хваробай, калі нават доктар сказаў што ў яго няма шанцаў. Аднак ён двойчы выжывае.
    Іронія аўтара адчуваецца ад пачатку і да канца. Не трэба шукаць маралі, бо П. Зюскінд гуляе з чытачом, бо паху прыгажосці не існуе. Нават у назве пагуляўся з тым, каб хутчэй прадаць твор, у якім змяшаны жанры: дэтэктыў, прыгоды, аванцюрны гістарычны раман і інш. Можна казаць пра алюзіі на Гофмана і Гётэ, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя...

    8
    65