Погоня на Грюнвальд
Константин Тарасов
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Константин Тарасов
0
(0)

Прызнацца, ніколі не любіла чытаць пра вайну: старонкі "Вайны і міру", "Адрынутыя" Гюго і шмат іншых кніг, дзе апісваліся ваенныя падзеі, я без згрызот сумлення перагортвала.
Інакш уздзейнічала на мяне кніга "Пагоня". Гэта сапраўдны раман! Які і пачынаецца з думак звыйчайнага хлопца, які марыць пра тое, каб стаць крыху багацейшым і крыху больш знакамітым. І з першых старонах лёс гэтага хлопца захапляе. Нават муж затрымліваееца над старонкамі кнігі і пытаецца ў мяне: што далей?
Хлопец кахае, імкнецца ажаніцца. І вельмі шануе і паважае свайго князя, свайго Вітаўта.
Гісторыя жыцця Вітаўта, яго братоў і асяроддзя, якую вывучала ў школе, шкада, але выветрылася з маёй галавы. Аднак дзякуючы гэтаму твору ўсё расставілась па палічках. Канешне, вялікая частка ў творы - домыслы (а як жа без іх?), аднак галоўная мэта - перадаць жах Грюнвальдскай бітвы і яе значэнне для гісторыі нашага краю- у Тарасава атрымалася неверагодна добра. Кніга - лепшы падручнік, цікавы падручкік. Хочацца сказаць яму дзякуй.
А яшцэ сціскваецца сэрца... Цікава, якой была б гісторыя ВКЛ, калі б не атруцілі дзяцей вялікага князя? Ці калі б нарадзілася ў яго яшчэ дзіця, як у Ягайлы? Лёс - такі лёс.
Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.