Деревянные кони
Фёдор Абрамов
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Фёдор Абрамов
0
(0)

Твор пачынаецца, на мой погляд, з жыццесцвярджальнага элемента. Галоўны герой пасяліўся ў Піжме, у глухой вёсцы, дзе 5 дамоў знаходзяцца ля ракі. Ён адчувае сябе свабодным, але яго свабодзе пагражае старая Міленцьеўна, якая прыязджае ў госці да сына Максіма, што жыве побач з аўтарам (твор вядзецца ад 1-й асобы). Але Міленцьеўна - і ёсць той жыццесцвярджальны элемент! З яе прыездам усе быццам бы ажываюць. Першай жа раніцай яна ідзе па грыбы і збірае іх у туман столькі, колькі ніхто і ў ясны дзень не збіраў!
Калі я чытаў гэты твор, то ўзгадваў сваю бабулю Марыю Аляксандраўну, якой на той момант было 82 гады, а яна то сходзіць паверне сена, то прыгатуе паесці, то яшчэ якой працай зоймецца. Пасля ёй спіна баліць, яна прыляжа адпачыць, але менавіта падчас працы ў яе вочы свецяцца лепей за ўсё. Калі ў вас ёсць такія блізкія людзі ці знаёмыя, то абавязкова прачытайце твор "Драўляныя коні". Прыемнага чытва!