Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Ров

А. Вознесенский

  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski17 сентября 2015 г.

    "І ніхто не нясе гіяцынт..."

    У гэтай паэме аўтар дае гістарычную аснову: інтэрв'ю з 60-гадовым таксістам, які 10-гадовым хлапчуком бегаў глядзець растрэлы ("Пасляслоўе"); розныя дакументы і факты пра Сімферопальскую акцыю 1941 г. Гэта паўплывала і на назву "Роў", куды скідвалі растраляных і засыпалі і засыпалі ("зямля дыхала"). А.Вазнясенскі паказвае вайну "не в блеске значков, я в зрячих язвах зрачков". Аўтар распавядае пра адносіны да ахвяр пасля вайны, пра амаральных ашукальнікаў могілак, якія шукалі золата загінуўшых:


    Человек отличается от червя. Черви золото не едят.

    А.Вазнясенскі - наватар. Акрамя таго, што змяшчае ў паэме дакументы, пачынае яе з "Пасляслоўя", ды і ў тэксце мадэрн, а паэму ўвогуле збіраўся назваць "Алч", але абмяжаваўся толькі главой, хоць гэта асноўны грэх персанажаў. Гэтым грашыла і старуха ў Ф.Дастаеўскага, але тая, хоць нечым дапамагала ў параўнанні з сучаснымі "героямі". Эксперыментатар і жанр для паэмы абірае адмысловы: "духоўны працэс" - як судовы працэс над урачом, кіроўцам і іншымі чарвякамі, наварыламі, хто рылі золата. А.Вазнясенскі параўноўвае "златакапацеляў" з Гелай і Бегемотам. Яны працавалі ў гумовых пяльчатках, бо баяліся інфекцыі (тэма эпідэміі таксама падымаецца аўтарам). Галоўнай жа з'яўляецца тэма памяці побач з бездухоўнасцю. Падымаецца і чарнобыльская тэма:


    Бог - в том, кто в зараженный шёл объект, реактор потушил, сжёг кожу и одежду.

    "Ты куда ведёшь, ров?" - лейтматыў паэмы, як і словы неўміручага Гамлета. Нездарма аўтар піша: "Володя, быть или не быть..." - згадваючы Уладзіміра Высоцкага, які граў у тэатры дацкага прынца. А ў паэме А.Вазнясенскага ў "беднага ёрыка" залатыя каронкі дастаюць ашукальнікі. Шмат тэм падымае аўтар, таму, можа быць, знойдзеце там, што-небудзь сваё, як экалагічную тэматыку, напрыклад:


    Расцветали лютики к тысячелетию научно-технической революции.

    Прыемнага чытва!

    4
    636