Рецензия на книгу
Мова 404
Аліна Нагорная
ajl928 сентября 2025 г.Iранiчна, что сама кнiга трапiла ў той жа статус 404 - знайсцi яе ў якiм бы то нi было выглядзе - той яшчэ квэст. Не здзiўлюся, калi яна яшчэ i ўнесеная ў якi-небудзь спic.
Сама кнiга - канцэнтрацыя гiсторый, якiя адбываюцца побач кожны дзень. Раней часцей, зараз больш рэдка. I не таму, што сiтуацыя з беларускай мовай змянiлася ў лепшы бок, а таму, што размаўляць па-беларуску з кожным днём становiцца ўсё больш небяспечна. Сённа беларуская мова - не толькi сродак самаiдэнтыфiкацыi, а маркер для тых, хто павiнен падтрымлiваць афiцыйны статус двухмоўя. Але падтрымка гэтая ўсё больш у адзiн бок: выкладанне беларускамоўных прадметаў на рускай мове, перапiсванне вусных i пiсьмовых паведамленняў на рускую мову дзеля зручнасцi грамадзян не нашай краiны, афiцыйнае справаводства на адзiнай мове. Прыкладаў бытавога i афiцыйнага ўзроўню хапiла на цэлы сборнiк. А калi б была мэта зафiксаваць на паперы iх усе - не хапiла б нiякай паперы.
Гэты сборнiк - яркае сведчанне таго, что замест выхавання павагi да роднай мовы на афiцыйным узроўнi выхоўваецца пагарда i агрэсiя. Нажаль я ўжо не веру, што сiтуацыя для беларускай мовы можа змянiцца. Не ў гэтай краiне.1273