Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Дзеці ночы

Анатоль Казлоў

  • Аватар пользователя
    Morra13 сентября 2015 г.

    Здаецца, на маёй памяці гэта першая містычная аповесць, дзеянне якой адбываецца ў сучасным Менску. Так, былі асобныя навелы з цудоўнага "Дамавікамерона" Адама Глёбуса, але ў дадзеным выпадку гарадская тапаграфія мае асаблівае значэнне. Вакзал - гэта фактычна асобны герой аповесці, жывы арганізм, на якім у вялікай колькасці паразітуюць бамжы, галоўныя героі, Вілен і Нінка. Менавіта на вакзале Вілен і сустракае Максіма, які размаўляе загадкамі і, як далей высвятляецца, з'яўляецца паслугачом князя Цемры і арганізатарам секты сатаністаў-гуронаўцаў. Здаецца, аповесць напісана напачатку ХХІ стагоддзя, тэма ў той час была гучная і модная (ну як жа, новае тысячагоддзе, новая эпоха!), але сёння выглядае нейкім анахранізмам. Насамрэч, некаторыя дэталі досыць цікавыя і атмасферныя - таемнае сховішча секты, знікненні дзяўчын каля вакзала, нарэшце, чорны грыф-прыгажун. Але ў астатнім гісторыя выглядае неяк наіўна, асабліва ў частцы про мерседэсы, якімі д'ябал адорвае сваіх слуг. Не менш наіўным з'яўляецца і супрацьстаянне Цемры і Святла, якія ўвасабляюць Максім і Нінка. Неяк вельмі проста дабро перамагае, неабгрунтавана. Эфектна, але не драматычна.

    17
    567