Im Westen nichts Neues
Erich Maria Remarque
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Erich Maria Remarque
0
(0)

Неяк не даводзілась шмат чытаць аб Першай сусветнай вайне, куды часцей звяртаў увагу на Другую. Яна і па часе бліжэй да сённяшняй рэчаіснасці, і яшчэ ёсць жывыя сведкі тых падзей, у тым ліку і ствараўшых аб ёй кнігі. Але былі такія прыклады і з Першай. Эрых Марыя Рэмарк - адзін з іх, калі не найлепшы.
Паўль Боймер са школы дабравольцам выпраўляецца на вайну, як і ўвесь клас дарэчы. І ўсё праз уздзеянне прапаганды настаўніка. Але насамрэч яны і самі таго жадалі, абараніць гонар радзімы, захапленне боем, патрыятызм і нацыяналізм, ну і вядома «Deutschland, Deutschland über alles» гэта ўсё вабіць юныя неакрэплыя мазгі, усім гэтым юнакоў лёгка спакусіць. І вядома на што гэта падобна, чым ужо смярдзіць. Але гэта яшчэ не фашызм і не нацызм, Гітлер увогуле сам на фронце (не ў кнізе, а ў жыцці), але дух панавання немцаў над іншымі народамі ўжо лунае недзе побач. Толькі на фронце захапленне хутка праходзіць, рэчаіснасць выпраўляе памылковыя погляды і знаходіць іншыя, куды лепшыя, падыходы да вядзення войн
Пры гэтым вайна не паказана з боку планавання стратэгіі і тактыкі, разліку ваеннай кампаніі. Тут дзейнічаюць простыя салдаты са сваімі праблемамі, хваляваннямі і турботамі. Сярод якіх вошы, пошукі ежы і галоўнае - застацца жывым і не страціць нагу альбо руку. Думкі аб пасляваенным жыцці і месцы ў ім таксама не даюць спакою, асабліва для маладых, бо яны не падрыхтаваны да мірнага часу
І гэтым маладым хлопцам, акрамя выканання ваенных абавязкаў, акрамя арганізацыі побыту даводзіцца сваім розумам прыйсці да думкі аб праўдзівасці звестак якія зыходзяць ад прапаганды і аб справядлівасці вайны
Ну а чаму яны раней не зразумелі і не пабачылі дурасць ідэй прыніжэння іншых. Таму што толькі адзінкі ад нараджэння ведаюць, што вайна, забойства, гвалт - гэта глупства. Іншыя даходзяць да гэтых ісцін праз кнігі, песні, фільмы. Нехта, як герой кнігі разумее ўсё толькі на вайне, калі каго-небудзь заб’е сам-насам, а не з адлегласці, і гэта не так і дрэнна, бо нехта не зразумее таго ўвогуле.
Але, на жаль, надзеі на гэта марныя...
Ці не?
Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым