Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Кінараман

Макс Шчур

  • Аватар пользователя
    SashaLesnik15 сентября 2025 г.

    Гэта ж трэба так любіць кіно

    Для мяне гэтая кніга была сюрпрызам, бо я не ведаў, пра што яна і чаму я яе купіў 6 год таму. Ну нічога, яшчэ цікавей будзе чытаць!
    Але праз 20 першых старонак мой аптымізм крыху паменьшыўся, бо гэта, як высветлілася, не зусім мастацкая літаратура. "Кінараман" - гэта і крыху гісторыя кіно, крыху аналітыка кінатворчасцІ, крыху цытат знакамітых рэжысёраў, крыху гісторыя пра тое, як хлопец паехаў у Чэхію вучыцца на рэжысёра-кінаператара. Як кава - тры ў адным.
    Ўсё гэта падаецца ўперамежку. Больш, канешне, гэта аналітыка. Аўтар вельмі любіць кіно 60-х, лічыць яго эталонным, па сто раз пералічвае адных і тых жа Гадараў, Ўорхалаў, Рамераў, Хічкокаў. Хто ў тэме, таму напэўна будзе цікава, але я далёкі ад старых кінаў. Ды і наогул не магу назваць сябе амаратарам кіно (вось музыкі - так). Мне было б цікава даведацца, ЧАМУ яны крутыя, а не соты раз чытаць, што вось Гадар - гэта, канешне, глыба.
    Ёсць і цікавыя разважанні ў кнізе. Але найбольш цікавымі мне здаліся не пра кіно, а пра літаратуру=) Пра сучбелліт добра сказана.
    А гісторыя пра хлопца, заханага ў кіно... Ну не ведаю. Спачатку ты не разумееш, хто гэта абмяркоўвае кіно з сябрамі курсівам, ды яшчэ з матамі, а потым гісторыя пачынае раскрывацца. Аматары кіно вырашылі паказаць сябе свету праз кароткаметражную стужку. Але сцэнарыя няма, аператар псіхануў, акцёры фанабэрыстыя ці п'яныя і ўвесь час занятыя.
    Кніга вельмі просіцца на цытаванне. Напэўна, так Макс Шчур і планіраваў. Але тут я можа крыху згодны з другім рэцэнзентам, які пісаў пра графаманію. Ад кнігі пахне снабізмам, элітарнасцю. Вось у 60-ыя кіно было дык кіно. А зараз усе вылупіліся на гэтыя смартфоны ці камп'ютары... Ніхто у кіно не ходзіць, артхаус не глядзяць, вам бы нажэрціся гэтага Галівуда брыдотнага і больш нічога не трэба. А кіно ж яно іншае! Яно такое! Гадар,Ўорхал! Вось гэта імёны! Глядзелі? Не? Чаго з вамі гаварыць... Вас ніколі не возьмуць у чэшскую кінаакадэмію, нават за грошы.
    Цяжка сказаць нешта агульнае пра "Кінораман". Як быццам і не пустая ж літаратура, але і не магу сказаць, што стаў разумнейшы пасля яе і не сумаваў падчас чытання. Прачытаў, ды й добра. Месцамі цікава.
    6/10.

    4
    33