Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Ладдзя роспачы

Уладзімір Караткевіч

  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski30 августа 2015 г.

    Народны літаратурны тэатр "Жывое слова" двойчы паказваў спектакль "Афарызм", бо жадаючых паглядзець прэм'еру было ўдвая больш, чым змяшчае зала. Спектакль быў знітаваны ў тым ліку і з "Ладдзі роспачы" Уладзіміра Караткевіча, а Гервасій Выліваха для мяне быў увасабленнем майго героя. Пра такіх Аляксандр Васільеў спяваў:


    Женщины смотрят в глаза мне и плачут от жажды,
    И половина из них чтит меня как героя,
    Другие же чтут, как отъявленного негодяя...

    Аднак, Гервасій змог паказаць Смерці, што ён варты таго, каб жыць не толькі партыяй у шахматы, але і сваім дзёрзкім характарам, вольным норавам. Ён сумеў кінуць выклік велічы Смерці, як і многія героі У.Караткевіча. І смерць адпусціла яго на замлю разам з каханай і сябрамі, з якімі ён пазнаёміўся ў ладдзі роспачы, што везла іх на той свет.


    І ў імгненні сканання быцця ёсць імгненне жыцця.

    Гэтыя прыгоды, як і сам твор, прасякнуты містыкай. Містычныя малюнкі са страшнымі істотамі без твараў, якія прымаюць душы на беразе і істота цара івана, што ляціць над морам і за яе чапляюцца дзевяць яго жонак, і акрываўлены сын хоча яго задушыць.
    Твор носіць гістарычны характар і ідэю любові да роднай зямлі, як і многія творы У.Караткевіча. Больш за ўсё Выліваха любіць родны Рагачоў, менавіта зямлю, а не толькі выпівох-сяброў і жанчын, нават замужніх. Гэта даказвае сустрэча з Бонай Сфорца, якой ён паказвае камяніцу і іншыя краявіды, і апошняя адмаўляецца яго пакараць, а дорыць медальён з выявай цівуна. Цікава, што з ёй Гервасій сустракаецца пры жыцці, а цар Іван ужо ў царстве мёртвых, хоць памёр пазней яе гадоў на 30. Выдатны гісторык У.Караткевіч не мог памыліцца, а гэтым яшчэ дадаў містычнасці і рассунуў часавую прастору ў паралельным свеце памерлых. А якія містычныя недакладнасці заўважыце вы? Прыемнага чытва!

    11
    1,5K