Рецензия на книгу
Человек-невидимка. Рассказы
Герберт Уэллс
Ales_Moyski7 августа 2015 г.Колькі тут таямніц... дзіўных таямніц.
Эх, дашукацца б толькі!Задаўся пытаннем, як назву твора перакласці на беларускую мову. Спадабалася "Чалавек-нябачанка" - такі своеасаблівы новатвор.
Чалавек-нябачанка ў творы Герберта Уэлса, на маю думку, паўтарае лёс коткі, якую навуковец зрабіў першай нябачнай жывой істотай пасля анучкі. Па-першае, котка адчувала голад. Аказваецца нябачную істоту не так проста накарміць. Вось і грыфін, чалавек-нябачанка, сутыкаецца з тым, што яму неабходна ежа ў доме Холаў, дзе яго адмаўляюцца карміць. Ён нават гатовы рабаваць! Такім чынам, нават нябачнаму чалавеку патрэбны матэрыяльныя каштоўнасці. Памятаю, у дзяцінстве марыў стаць нябачным, або навучыцца лятаць, а яшчэ лепш быць нябачным і ўмець лятаць. Вядома, хацелася гэтаму навучыцца таксама дзеля матэрыяльных уласных задавальненняў, напрыклад, каб можна было жуек набраць у кіёсках неверагодную колькасць... Перавага матэрыяльнага над духоўным? Чалавек-нябачанка хварэе з-за адсутнасці адзежы. Не так-та і лёгка аказваецца быць нябачным! І наш герой напачатку здзекваецца з абывацеляў, то за нос схопіць, то падыме кошык у паветра. Так і сам аўтар спачатку забаўляўся, а пасля вельмі самакрытычна ставіўся да першык сваіх твораў і здымаў іх з друку, нягледзячы на ўхвалу крытыкі. На яго думку, не атрымліваліся характары, унутраны свет персанажаў, і, сапраўды, толькі ў другой частцы твора мы разумеем Грыфіна ў споведзі доктару Кэмпу, раскрываецца сутнасць першага. Калі напачатку, ён нам непрыемны, то пасля пачынаем нават месцамі яму спачуваць.
Але вернемся да коткі. Па-другое, Грыфін апантаны страхам, яго дух вагаецца. Так і котка збягае, а на пытанне, што з ёй здарылася, Грыфін адказвае Кэмпу: "Яе хутчэй за ўсё забілі". Натоўп зявак кінуўся на нябачнае мяўканне, як і на Грыфіна кінуліся ля дома Холаў, нават пачалі сраляць. Паранены чалавек-нябачанка прыйшоў да Кэмпа, ледзь не паўтарыўшы лёс коткі. І чалавек-нябачанка імкнецца зноў стаць бачным. Не дзіўна? Не дзіўна тое, што напрацягу сваёй эвалюцыі галоўны герой адчуваў сябе нават звышчалавекам:
Простая гуманнасць падыходзіць для звычайных людзей.Так сказаў, наш герой, забіўшы чалавека, будучы гатовым стварыць царства тэрору. Ён эгаіст і чалавек беспачуццёвы, але выгляд ахвяры прымушае павярнуць назад. Г.Уэлс называе свайго героя "геніяльным фізікам, роўных якому не бачыў свет", але скончыў жыццё як і шматпакутлівая котка.
....дзясяткі рук хапалі, калацілі і рвалі нябачную істотуШто стала з чалавекам-нябачанкай пасля смерці, даведаецеся, калі прачытаеце гэты твор, а ён поўны таямніц, як і наш свет, як і наша жыццё. Прыемнага чытва!
343