Тигролови
Багряний Іван
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Багряний Іван
0
(0)

Калі героя сілай вырываюць з радзімы, і ён не можа вярнуцца
Такую сітуацыю апісвае ўкраінскі пісьменнік Іван Баграны ў прыгодніцкім рамане «Ціграловы» 1944 года. Гісторыя часткова аўтабіяграфічная.
Галоўны герой, украінец Грыгорый Мнагагрэшны (Григорій Многогрішний), уцякае з цягніка, які вёз яго ды іншых рэпрэсаваных ў сібірскі ГУЛАГ. Уцякае з-пад строгага індывідуальнага нагляду маёра.
Перажыўшы тыдні ў суровым таёжным лесе, Грыгорый трапляе ў сям’ю Сіркаў. Сіркі — таксама ўкраінцы, нашчадкі калісьці сасланых і вывезеных людзей. Яны выжылі, прыстасаваліся і нават знайшлі сваю справу ў паляванні на ціграў.
Грыгорыю сям’я хутка стае як родная. Блізкасць украінцаў дома і тут падкрэсліваецца супадзеннем імёнаў: родную сястру Грыгорыя завуць Наталька і маладых дзяцей Сіркаў таксама завуць Грыгорый і Наталля.
Але, нават уладкаваўшы жыццё, перасяленцы помняць «тую Украіну». Маці сям’і ўздыхае:
Назву і цантральны вобраз твора — ціграловаў — можна разглядаць па-рознаму. З аднаго боку Грыгорый уцёк з цягніка, які аўтар параўноўвае з цмокам, а потым стаў паляўнічым на ціграў. Гэта пра тое, як чалавек здольны не толькі выжыць, але і перамагчы ў двубоі з чымсьці непараўнана больш магутным — гіганцкай савецкай карнай сістэмай, напрыклад.
З іншага боку: маёра, які вышукваў уцекача, таксама называюць «професійний тигролов», параўноўваючы ўжо герояў з дзікімі непакорнымі жывёламі, здольнымі зламаць правілы і ператварыцца з ахвяр у паляўнічых. Бо
Комментарии …
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.