Рецензия на книгу
Гордость и предубеждение
Джейн Остин
Аноним11 июля 2025 г.Пыха, перадузятасць і расчараванне
Нарэшце дачакаўся! - сказаў я сам сабе, калі дайшла чарга на палічцы да гэтай кнігі. Амаль адразу пасля школы я ведаў, які гэта папулярны раман, па якому знялі некалькі фільмаў і серыялаў. У водгуках на розных пляцоўках часта трапляўся гэты раман, з чаго я адразу зрабіў выснову, што "Пыху і перадузятасць" калісьці трэба будзе прачытаць. А потым адна дзяўчына, з якой я калісьці сустракаўся, пад зорным небам на лаўцы расказвала пра свае ўражанні ад прагляда фільма 2005 года. "Там так усё прыгожа цікава! Такое каханне, такія пачуцці!", - казала мне яна. І толькі пераклад на беларускую мову штурхнуў мяне набыць кнігу. Мне вельмі спадабался смешная вокладка, якая як быццам сцябецца з таго, што там напісана ўнутры. Нават крыху здзівіла, што мастак карыкатурна намаляваў адных з героеў рамана замест прыгожых выяў маладых хлопца і дзейкі. Ну пра каханне ж гэта ўсё! Ці не?..
Жыла-была небагатая сям'я ў Англіі. Бацька, маці і 5(!) дачок. Свайго маёнтка няма (здымаюць), лічы што жывуць за кошт былой славы. Калі бацькі не стане, сям'я сутыкнецца з жабрацкім жыццём. Таму трэба выгадна выдаць замуж сваіх дзяўчат, каб пазбавіць іх ад беднай будучыні. Што для гэтага трэба рабіць? Арганізоўваць балі, зваць на абеды маладых містэраў, ездзіць па сябрах па суседнім маёнткам. Глядзіш, каго-небудзь і падхопіш. Так сюжэт і развіваецца. Нейкія маладыя хлопцы-сябры прыехалі да сваіх ўладанняў, трапілі на баль, танцы, новыя знаёмствы. Старэйшая з дачок - Джэйн, ужо ўпадабала сабе містэра Бінглі. А яго сябар, містар Дарсі, падміргвае ў бок другой сястры, Элізабет. Але ж пачуцці - справа складаная, таму не ўсё так проста. гадаеш па рамонку, кахае ці не кахае. Хто як сказаў, хто як паглядзеў. Гэта ж пачатак 19 стагоддзя, другі норавы, другія правілы. Калі я прачытаў палову рамана, не мог зразумець, калі ж пачнецца нешта цікавае. Нешта ж павінна адбыцца, закруціцца. Палез чытаць водгукі, разгубіўся сярод дзявятак і дзясятак. "Сапраўдны шэдэўр! Не магла адарвацца! Захапляльна!". А я так лёгка адрываюся... Можа потым што пачнецца? Патыюся ў калегі, ці чытала яна калісьці раман. Кажа, чытала канешне. Пытаюся - а пачнецца там што цікавае? Адказвае - на жаль, не пачнецца. Эх...
Як атрымалася, я не быў гатовы да цалкам жаночага любоўнага рамана. Асабліва калі ты яшчэ не глядзеў фільм, у якім хоць можна паглядзець, хто як выглядаў і як жыў, бо у кнізе гэтага амаль што няма. Джэйн Остэн аддае перавагу таму, хто што сказаў і падумаў, чым як хто выглядаў, дзе жыў, што апранаў. Аўтарка пісала пра свой час, у які яна жыла, таму там нічога і ўяўляць не трэба было. А калі ты жывеш у 2025 годзе, гэта праз 200 стагоддзяў, то не так лёгка дадумаць сэцінг за аўтара. Так, трэба абавязкова як-небудзь зірнуць фільм хоць адным вокам.
Калега не падманула - нічога асаблівага ў другой частцы не было. Хаця не, крышачку сюжэт усхлынуўся, калі адна дачка прапала, а героі перамаглі свае пыхі і перадузятасці. У назве схована тое, што напрамую звязана з героямі. І трэба абавязкова дадаць, што аўтарка пра гэта (пыху і перадузятасць) піша з гумарам. Сапраўды, сям-там смешныя дыялогі прабягаюць. У гэтым сэнсе камічныя бацька і маці сямейства - містэр і місіс Бэнтлі. Мне запомнілася фраза бацькі, які так адрэагаваў на словы маці, каб дачка ажанілася на пастары - "Калі ты не пагодзішся, з табой не будзе размаўляць маці. А калі пагодзішся - не буду размаўляць з табой я. Выбірай". Магчыма, я разумею, чаму ад рамана ахаюць жанчыны. Хто ж з дзяўчат не любіў з сяброўкамі папляткарыць пра хлопцаў! Які той, які сёй. Той прыгажун, а той разумны, а той дурны, як баран. А гэты як паглядзіць, дык душа адлятае у рай. У хлопцаў усё крыху інакш, крыху па-іншаму глядзім на пачуцці.
На жаль, мне раман быў не цікавы. У любым месцы мог астанавіцца і не чытаць далей. Але ж было цікава, ці будзе нешта захапляльнае далей. Усе ж навокал кажуць, які раман цудоўны. Ну і былая дзяўчына пад зорамі не магла схлусіць=) Звычайны такі любоўны жаночы раман з англійскай пыхай і перадузятасцю. Спадзяюся, нікога не зачапіў сваім водгукам. Магчыма, проста не дарос да рамана=) 5/10, але за смешныя малюнкі - 5,5/10.389